• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.08.2016 | На адной мове з Фіёнай Гіб

На адной мове з Фіёнай Гіб: Спартовы дух

Гэты тыдзень – заключны тыдзень Алімпійскіх Гульняў у Рыа. Павінна сказаць, што поспехі брытанскіх атлетаў вельмі паказальныя. Афіцыйна мы знаходзімся на 2 месцы з 22 залатымі медалямі і 54 медалямі  агулам. 20 гадоў таму на Алімпійскіх Гульнях у Атланце мы выйгралі ўсяго адзін залаты медаль і занялі 36 месца ў агульным заліку. Але з тых часоў нашыя атлеты пастаянна паляпшалі свае вынікі.

 На гэтай Алімпіядзе шмат увагі атрымаў допінг і забарона на ўдзел некаторых спартсменаў. Гэта, вядома, выклікае цэлыя дэбаты на тэму стымулятараў і ці варта іх і далей забараняць. Адным з аргумэнтаў у падтрымку забароны з’яўляецца паняцце сумленнасці: чаму спартыўныя спаборніцтвы павінны судзіцца па тым, у якога атлета або каманды лепшы фармацэўт? Прыхільнікі адмены забароны сцвярджаюць, што амаль любое сур’ёзнае спаборніцтва ў свеце вызначаецца, як мінімум часткова, тым, якія ва ўдзельнікаў рэсурсы, іх доступам да лепшых сістэмаў трэніроўкі, лепшага харчавання, лепшых тэхналогіяў і лепшай падтрымкi, якую ім аказваюць.

 На іх думку, спорт ужо з’яўляецца спаборніцтвам рэсурсаў.

Але як гэта суадносіцца са спартовым духам, які прадугледжвае паняцце этыкі, гульні па правілах і сумленнасці? Але гэтае пытанне я пакіну для разважання вам. Будзе справядліва сказаць, што Вялікабрытанія выняла шмат карысці і з фінансавання, і з перадавых тэхналогіяў, напрыклад, у веласпорце. Але фокус на фінансавых рэсурсах і тэхналагічных дасягненнях не павінен адцягваць нас ад таго, што ў выніку робіць чэмпіёна чэмпіёнам: гэта павінен быць спартсмен, які гатовы ісці на велізарныя асабістыя ахвяры, каб паказваць свае максімальныя вынікі, прысвячаць знясільваючым трэніроўкам мноства гадзін дзень за днём, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам.

Хацела б скончыць віншаваннем не толькі нашых цудоўных атлетаў, але і беларускай нацыянальнай каманды, якая вернецца дадому з 6 медалямі, як мiнiмум. I яны таксама пайшлі на велізарныя ахвяры дзеля таго, каб патрапіць у Рыа, таму заваююць яны медалі ці не, усё роўна, галоўнае, што яны прадставілі сваю краіну з гонарам і далі свайму народу падставу для гонару. Вялікі дзякуй.

 

Фіёна Гіб

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип