На банкноце ў 200 тысяч рублёў намаляваны магілёўскі музей Масленікава (фота)

12 сакавіка Нацбанк прэзентаваў у Мінску новую купюру ў 200 тысяч рублёў.

На папярэдніх банкнотах з’яўляліся Нясвіжскі і Мірскі замкі, палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, панарама Віцебска, мінскія Палац спорту, Нацыянальны мастацкі музей, Палац прафсаюзаў, Тэатр оперы і балета, Нацыянальны банк, стары будынак бібліятэкі і Брэсцкая крэпасць. На карцінках з’яўляліся аб’екты ўсіх абласцей, апроч Магілёўскай. Нацбанк вырашыў кіравацца прынцыпам геаграфічнай справядлівасці.