• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.06.2022 | Грамадства

Вольга Івашына: «На Дзяніса ціснулі намёкамі, што я не буду чакаць яго 15 гадоў»

Палітзняволены журналіст «Новага Часу» Дзяніс Івашын ужо другі дзень народзінаў сустракае за кратамі. Сёння, 6 чэрвеня, Дзянісу спаўняецца 43 гады. «Новы Час» папрасіў яго блізкіх расказаць, як змяніў Дзяніса час зняволення.  


285779900_5108963809182185_8906732764981590392_n.jpg

— Маці Дзяніса Людміла Івашына-Добіна лічыць, што Дзяніс за час зняволення стаўся больш мужным і нават жорсткім. Ні з тым, ні з іншым я пагадзіцца не магу, — адзначае Вольга Івашына, жонка палітвязня. — Дзяніс і да ўвязнення быў дастаткова мужным, магчыма, дадалося болей самастойнасці праз вымушаныя побытавыя складанасці перабывання ў замкнёнай прасторы з не залежнымі ад яго людзьмі, некаторыя з якіх яшчэ і патрабуюць выканання нейкіх правілаў. А вось жорсткасці ў ім не дадалося ні на грам. Сапраўды, у першыя месяцы палону Дзяніс, як і кожны, мяркуючы па сабе і ў спадзеве на наяўнасць адэкватнасці з таго боку, спрабаваў убачыць у саманазваных ворагах штосьці падобнае на чалавечнасць. Аднак, даволі хутка ўсвядоміўшы ступень іх маральна-этычнага падзення, падступнасці й нахабнай самаўпэўненасці, ён палічыў, што адзіны слушны крок у дадзеным выпадку — закрыцца ад небяспекі і самазахавацца да Перамогі.

Напачатку Дзяніс вельмі хваляваўся, не ведаючы, якой будзе мая рэакцыя на арышт і магчымы тэрмін зняволення, тым больш, калі на гарызонце замаячыў тэрмін з паралельнай рэчаіснасці ў 15 гадоў (па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) — НЧ). А тыя, хто з яго спрабавалі выбіць «прызнанне» ў іх выдумках, яшчэ і псіхалагічна ціснулі намёкамі пра тое, што я яго столькі чакаць не буду, кіну й забудуся на яго імя. Дарэмныя былі запалохванні, канешне, таму ўрэшце Дзяніс цалкам супакоіўся і павярнуўся да свайго заўсёднага рацыянальнага аптымізму.

Як я раней ужо казала, за кратамі Дзяніс перажыў сапраўднае навяртанне, непасрэдна сустрэў Госпада, што мяне бязмерна цешыць. Цяпер гэтая моцная вера дапамагае яму трываць цяжкое выпрабаванне, нават нягледзячы на бесперапынныя перашкоды ў малітвах, выкарыстанні рэлігійных атрыбутаў (ружанец у яго забіралі двойчы, малітоўнік перадалі толькі пасля нагадвання пра канстытуцыйныя правы, а Евангелле па-беларуску, замоўленае для яго праз інтэрнэт, не прынялі ў турме), у сустрэчах са святаром (ніводнага разу на яго шматлікія заявы не было станоўчага адказу).

Да палону Дзяніс быў вельмі актыўным, заўсёды нечым зацята занятым, таму цяпер яму, відавочна, не хапае гэтай рухавасці за кратамі. Але ён стараецца не марнаваць час, самаадукуецца, шмат чытае, аналізуе інфармацыю, робіць прагнозы на прышласць. Не забываецца і на фізічную актыўнасць, каб падтрымліваць сваё здароўе. За час зняволення ён яшчэ болей схуднеў, але сцвярджае, што яму так нават лепей.

Чытайце яшчэ: Больш за 200 дзён без лістоў, схудненне і інфармацыйны вакуум. Што чуваць пра справу журналіста Дзяніса Івашына

Дзяніс яшчэ да ўвязнення быў досыць загартаваным фізічна падчас Рэвалюцыі Годнасці, таму ў вязніцы ён хіба толькі замацаваў набытыя навыкі, яшчэ лепей навучыўся арганізоўваць побыт у спартанскіх умовах. А вось што дакладна адбылося за гэты час, дык гэта пераацэнка і пераасэнсаванне каштоўнасцяў, змена прыярытэтаў.
Дзяніс па-ранейшаму ёсць самаахвярным патрыётам Беларусі, але цяпер гэтая ахвярнасць для яго праглядаецца праз прызму ўласнае сям’і і яе дабрабыту ва ўсіх сэнсах.

Сам Дзяніс сцвярджае, што за гэты год і за ўвесь час палону ён па-сапраўднаму загартаваўся, пашырыў свой жыццёвы досвед (у турме Дзяніс сустрэў прыкладна 80 абсалютна розных, далёкіх ад звычайных для яго колаў стасункаў чалавек) — так бы мовіць, падвысіў свой экспірыенс. Апроч таго, Дзяніс загартаваўся духоўна, упэўнены ў Перамозе, аптымістычна глядзіць у прышласць. У яго значна павялічылася духоўная практыка, ён стаўся бліжэй да Бога, стаўся практыкуючым вернікам. Што асабліва прыемна для мяне, Дзяніс кажа, што кахае мяне яшчэ мацней, што мая каштоўнасць для яго яшчэ больш узрасла. Ён гатовы ахвяраваць сабою дзеля краіны, таму што Беларусь павінна быць вольнай ад цемрашальства, бесчалавечнасці. Гэта яго свядомы выбар, і Дзяніс будзе верным яму да канца, з Божай дапамогай. Пераконваецца ў сваіх аналітычных высновах, працягвае аналітычную дзейнасць, беручы звесткі з усіх дасяжных для яго крыніцаў.

А мы яму зычым да Дня народзінаў і наогул, канешне, хутчэйшага вызвалення, каб прачнуўся ў адзін цудоўны дзень свабодным у вольнай краіне! Хай застаецца самім сабой, не губляе веры і аптымізму! А сямейнага дабрабыту мы з ім даможамся разам!

Павіншаваць журналіста Дзяніса Івашына можна па адрасе: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM