На фестывалі ў Капенгагене паказалі фільм беларускіх дакументалістаў

21.03.2023 Кіно

На Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Капенгагене CPH: DOX адбылася прэм’ера фільма «Радзіма», — паведамляе «Священный Белавуд».


cphdox-cphdox2023-motherland-main-still-0-1829625-1920x1038.jpeg

Гэта сумесная праца беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча («Мая бабуля з Марса») і Ганны Бадзякі. Капрадукцыйны дакументальны праект, створаны за сродкі кінафондаў Украіны, Швецыі і Нарвегіі.

Паводле зместу, стужка з пазіцыі моладзі апавядае аб практыках гвалту, якія выкарыстоўваюць аўтарытарныя рэжымы на постсавецкай прасторы для падтрымання парадку і асабістай улады. Дзеянне стужкі адбываецца ў Беларусі і апавядае пра смерць вайскоўца тэрміновай службы, арышты падчас музычнага рэйву і пра здушэнне пратэстаў 2020 года.