Сёлета, 4 жніўня на ІІ абласное свята беларускай паэзіі ў в. Зачэпічы (Гродненская вобласць) завіталі і сябры грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Спявачка Таццяна Матафонава падарыла прысутным незабыўную асалоду ад музыкі, беларускіх песен і перакладаў на родную мову знакамітых рамансаў. Паэт Сяргей Чыгрын прыадкрыў таямніцы чароўнага света паэзіі. Краязнаўца Валерый Петрыкевіч распавёў шмат цікавага пра гэты куток беларускай зямлі.
Гэтым жа днём на Дзятлаўшчыне сабралася творчая інтэлігенцыя, каб ушанаваць памяць заснавальніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхася Петрыкевіча. Сюды прыехалі на ўрачыстасць пісьменнікі і краязнаўцы з розных рэгіёнаў Беларусі.
P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: stasyaky88@gmail.com – будзем рады новым сябрам!