Працягваецца міжнародная рэакцыя на падзеі з самалётам Ryanair, які быў учора прымусова пасаджаны ў Беларусі. У выніку пасадкі затрыманы блогер Раман Пратасевіч.
Сітуацыю плануюць абмеркаваць на сённяшнім саміце ЕС. Больш за тое, як паведаміў прадстаўнік Еўрарады Барэнд Лейтс, лідары маюць намер абмеркаваць магчымыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі праз гэты інцыдэнт, дадае ТАСС.
Пры гэтым латвійская авіякампанія airBaltic вырашыла не лятаць над тэрыторыяй Беларусі. Пра гэта, як паведамляе партал Delfi, заявіў міністр транспарту Латвіі Таліс Лінкайтс.
У Літве заведзеная крымінальная справа па факце захопу пасажырскага самалёта Ryanair у Беларусі, паведаміла літоўская паліцыя.
Польшча таксама інтэрпрэтуе прымусовую пасадку самалёта ў Мінску як захоп. Гэтае слова прагучала ў заяве польскага прэм'ера Матэвуша Маравецкага.
Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў прымусовую пасадку самалёта ў Мінску
«Мы моцна асуджаем нахабныя і шакавальныя дзеяньні рэжыму Лукашэнкі дзеля перанакіраваньня камэрцыйнага палёту і арышту журналіста. Патрабуем міжнароднага расьсьледаваньня і ўзгадняем з нашымі партнэрамі наступныя крокі. Злучаныя Штаты разам з народам Беларусі», — паведаміў Блінкен у твітэры.
Паводле СМІ