Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.
Якія хваробы ведалі ў 16-18 стагоддзях? Як іх лекавалі? Чаму пранцы (сіфіліс) успрымалі як «дворскую немач»? За што з Вільні выгналі славутага медыка Парацэльса? Чаму цырульнікі адначасна былі хірургамі і за што «ваявалі» з аптэкарамі-езуітамі? Ці лічыўся хваробай алкагалізм? Да чаго тут малітва і мінеральная вада? Лекар-жанчына — так бывае?!