На ТБМ абмеркавалі важнасць Купалля

Алена Анісім сустрэлася з грамадскасцю ў Мінску 22 чэрвеня.

Сустрэча праходзіла на тэму «Купалле ў ментальнасці беларусаў». Падчас абмену думкамі прысутныя прыйшлі да высновы: кожнае народнае свята здольнае абудзіць у чалавеку яго натуральнае нацыянальнае пачуццё.

Алег Трусаў, гісторык, старшыня ТБМ:

«Роля купальскага свята ў гэтым сэнсе унікальная, бо яно найперш арыентаванае на моладзь. А як вядома, самыя шчырыя і даўгавечныя пачуцці нараджаюцца ў маладым узросце. Таму вельмі важна, каб Купалле ладзілася на аснове сапраўдных беларускіх звычаяў, з выкананнем розных купальскіх песняў».

Сустрэча адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: