«На «ТУТ БАЙ» завялі новую крымінальную справу

Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу супраць «ТУТ БАЙ МЕДЫА», паведамляе ў сваім тэлеграм-канале «Вясна».


83.jpg

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб і работнікаў «ТУТ БАЙ МЕДЫА» і іншых асоб распачата крымінальная справа па ч.3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб).