«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсу да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Акадэмія студэнцкага лідарства”!
Праграма будзе доўжыцца са снежня 2016 па май 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта:
У Акадэміі праводзіцца набор на 4 факультэта: Правы студэнтаў, Якасць адукацыі, Студэнцкае самакіраванне і Публічныя кампаніі, кожны з якіх вядуць дасведчаныя ментары.
ЦРСІ прапануе 20 стыпендый для кандыдатаў. Для ўдзелу неабходна запоўніць форму ці даслаць ліст з апісаннем вынікаў, якія вы жадаеце атрымаць ад праграмы, на belstudacademy@gmail.com і прайсці анлайн ці вочная гутарка. 10 стыпендый размяркоўваецца паміж тымі, хто дашле ліст да 5 снежня, яшчэ 10 – паміж тымі, хто дашле яго да 12 снежня.
Больш падрабязную інфармацыю пра факультэты і ментараў Акадэміі можна знайсці на сайце studacademy.by ці на нашай старонцы ВКонтакте.
Прэзентацыі праграмы адбудуцца 4 і 11 снежня. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.