• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2016 | Літаратура

Надзея Ясмінска: “Па-беларуску трэба пісаць казкі ці фэнтэзі”

Надзея Ясмінска напісала сваю першую беларускамоўную кнігу казак “Сем ружаў”, якую кнігарні “логвінаЎ” і “Галіяфы” назвалі адным з найбольш паспяховых выданняў. Аўтарка працуе ў розных жанрах: дзіцячыя творы, фэнтэзі для дарослых, п’еса, блог, электронная кніга-штодзённік-зефірнік і яшчэ шмат чаго іншага. “Сем ружаў” на паперы Надзея чакала некалькі гадоў.

“Я адразу думала, што на беларускай варта пісаць альбо казкі, альбо фэнтэзі, бо мне падабаецца беларуская мова візуальна. Галосныя “а” і “э” выглядаюць чароўна і прыгажэй за “о” і “е”. Акрамя таго, у ёй багата архаізмаў. Часткова таму мне і захацелася напісаць кнігу казак па-беларуску.

У сучасных дзіцячых гісторыях прынцэса замест прынца можа закахацца ў цмока, а то і ў іншую прынцэсу, там ёсць нават інтымныя падрабязнасці. Я ж хацела напісаць штосьці добрае, утульнае, але месцамі і крыху страшнае, з налётам даўніны і пажоўклых старонак, з гукам бабулінага голасу. Шчыра кажучы, пішу кнігі для сябе, для таго дзіцяці, якім калісьці была. Некаторыя чытачы наракаюць, што ўжо чыталі пра змрочныя замкі, скарбы і ведзьмаў, але мне гэта падаецца натуральным, бо ў казках ёсць свае каноны, па якіх я і пісала.

Але я сутыкнулася з пэўнай праблемай: я хацела, каб чытачы атрымалі асалоду ад мовы казак, а мая беларуская мне не зусім падабаецца. Тады на дапамогу прыйшла паэтка і носьбіт мовы Вольга Чайкоўская. Раней мне падавалася, што людзі мастацтва жывуць нейкім агульным творчым адчуваннем свету, думаюць больш-менш падобна. А калі Вольга, паэтка, прачытала мае казкі, то сказала: “Што ж павінна адбывацца ў галаве, каб чалавек прыдумаў такое”. Я нават разгубілася ад здзіўлення.

Мы працавалі разам, я прыносіла свой варыянт, яна яго правярала, і мы падбіралі адпаведныя словы, каб надаць твору своеасаблівы смак. Я неяк задумалася над тым, каб адаптаваць “Сем ружаў” для расійскамоўнага чытача, але ў перакладзе сказы не гучаць, няма мелодыі, трэба зноў нешта прыдумляць.

Ад ідэі да выдадзенай кнігі прайшло два з паловай гады са сваімі складанасцямі і вірамі. Пасля доўгай эпапеі я думала, што не захачу больш за такое брацца. Гэта як паходы ў горы, пасля якіх заракаешся ад такіх вандровак, а праз некаторы час думаеш: “Ну калі ўжо зноў!” І хоць маё адчуванне казкі за гэты час крыху змянілася, калі я ўзяла папяровы твор у рукі, то паверыла ёй. Калі муж забіраў наклад з друкарні, то напісаў, што вязе мне 350 ружаў. Столькі кветак у мяне ніколі не было.

У кнізе расказваецца пра сем дзяўчынак. У кожнай свая перадгісторыя. Вобраз Чорнай Ружы ідзе з дзяцінства, калі я ўпершыню трапіла на балет “Лебядзінае возера”. Мяне больш за астатніх усхваляваў вобраз чорнага лебедзя, а не белага, як мелася б быць.

Цяпер я б хацела напісаць яшчэ адну кнігу на беларускай мове. Для мяне “Сем ружаў” сталі ўнікальным досведам у розных кірунках, і, вядома, хацелася б, каб кніга падабалася. Таму тое, што крамы адзначылі яе поспех, вельмі прыемна. Цяпер у мяне ёсць серыя маленькіх казак для дзетак, і я ў пошуку выдавецтва і ілюстратара, бо дзіцячыя кнігі больш завязаныя на малюнках, чым на тэксце”.

 

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип