Naka выдае “беларускую песню пра Сочы” і з’язджае ў Расію

19.06.2014 Музыка

Гурт Naka прадставіў новы сінгл Muza. У ягоны склад увайшлі тры кампазіцыі: “Муза”, “Прощай” і Zombie Nation. Для лідара калектыва, Насты Шпакоўскай, галоўны трэк сінгла стаў першым досведам суаўтарства на беларускай мове. Аўтар арыгінальнага тэксту  “Муза” – Baisan (Алесь Плотка) cтаў і аўтарам вокладкі, створанай на аснове фота Юліі Мацкевіч. 

Наста Шпакоўская так пракаментавала выбар і прыярытэт песень у рэлізе, – «Гэтай зімой-вясной мы ўсе перажылі звычайны грамадскі псіхоз. Пакуль раны ад зімы загойваліся, мы запісалі гэтыя тры песні і абкаталі іх на жывых выступах, але осноўнай для сінгла абралі самую не сацыяльную. Цікава тое, што аўдыторыя не з Беларусі ўспрыняла  «Музу», як прысвячэнне Сочы з-за гучнага беларускага імператыву «Сачы`!». Мы не сталі нікому даводзіць, што гэта не так, нашто сапсаваць людзям свята фантазіі».

Працягваецца праца гурта над кліпам на песню «Наливай да пей!». Вядома, што яго рэжысёрам стане Макс Сіры, а выкананы ён будзе ў змяшанай тэхніцы.  Як і раней, парект рэалізуецца гутром пры ўдзеле сваіх слухачоў і любы чалавек можа стаць саінвестарам арт-праекту ці ўдзельнікам здымак. Болей падрабязна пра развіццё і навіны праекту можна прачытаць на адмысловай старонцы на сайце гурта.

Бліжэйшыя канцэрты Naka адбудуцца ў Расіі, дзе на пачатак лета запланавана некалькі выступаў на буйных фестывалях. 20 чэрвеня гурт возьме ўдзел у штогадовым фестывалі «Стары новы рок», які пройдзе ў Свярдлоўскай вобласці, а 29га – у фестывалі «Окна Открой – 2014» у Санкт-Пецярбурзе. На каждом з фестываляў гурт выступіць на галоўнай сцэне.