• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.07.2016 | Літаратура

Намінанты прэміі Гедройца 2016 толькі два дні за 3 рублі!

alcyja_Hedrojc_2

Не так даўно сталі вядомымі імены тых, хто трапіў у лонг-ліст самай прэстыжнай літаратурнай прэміі ў Беларусі – прэміі Гедройца.
У гэтым годзе намінантам пашанцавала значна больш, чым у мінулыя гады. Папяровыя кнігі, часцей за ўсё, выходзяць малым накладам, і ўжо да моманту абвяшчэння шорт-ліста некаторыя з іх не знайсці на паліцах кніжных крамаў.

Сёння ж большая палова твораў са спісу намінантаў даступная для любога з нас. Гэтыя творы ўжо з’явіліся на партале kniharnia.by.
Купіць кнігі і пазнаёміцца з намінантамі прэміі цяпер стала значна прасцей. Кнігі не знікнуць і не скончацца. Хопіць на ўсіх.

Гэты спіс, дарэчы, з цягам часу будзе толькі папаўняцца.

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. (“Логвінаў”).  Дэбютная кніга маладога аўтара мае даволі просты пачатак. Тры сябры выпраўляюцца ў рыбу. Максім мусіць злавіць ляшча, але ўжо два гады яму не шанцуе. Ці дасьць ён рады гэтым разам?

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. (“Логвінаў“)Дзеянне кніжнага серыяла адбываецца ў нашы часы ў звычайнай сярэдняй школе вялікага палескага горада, дзе галоўны герой, малады гісторык Эрнэст Баластоўскі працуе настаўнікам старэйшых класаў. У яго прафесійным жыцці дзівосна пераплятаюцца несупадзенне каханняў, педагагічныя нягоды і нават цэлыя паралельныя прыгоды па гісторыі Беларусі, куды настаўніка фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае».

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын.(“Галіяфы”) Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству.

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтакАляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. (“Логвінаў”) Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы.

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. (“Логвінаў”) Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі.

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. (“Галіяфы”) Дэбютная кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» — цікавая спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікона, які пралягае паміж нармальнасцю і вар’яцтвам.

Алесь Пашкевіч. Рух

Алесь Пашкевіч. Рух. ( “Кнігазбор”) – Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Макс Шчур Завяршыць гештальт

Макс Шчур “Завяршыць гештальт” (“Крок”)  «Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.

Гэтыя кнігі, як і сотні іншых цікавых выданняў, вы знойдзеце на kniharnia.by. Тут не трэба разгублена блукаць сярод кніжных паліц, усё інтуітыўна зразумела, выдатна працуе пошук па каталогу. Да таго ж ёсць функцыя, што падкажа, якія кнігі часцей за ўсе выбіраюць з той, што спадабалася менавіта вам. На сайце можна знайсці кнігі беларускіх класікаў, замежную літаратуру,  навінкі,  якія ўжо атрымалі прызнанне, стаўшы бэстсэлерамі ці атрымаўшы розныя прэміі. І вельмі важна – тут шмат новых кніг, якія выдадзены толькі ў электроннай версіі і не маюць папяровага эквівалента.

Набывайце кнігі ўмомант і атрымлівайце асалоду ад чытання!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип