Народзіны за кратамі. Павіншуйце палітвязняў, якія нарадзіліся ў жніўні

Па стане на 3-е жніўня ў Беларусі 1253 чалавекі прызнаныя палітвязнямі, з іх каля 100 чалавек, звязаных з культурнай і грамадскай дзейнасцю. І шмат хто з іх у гэтым месяцы адсвяткуе свой Дзень народзінаў не са сваімі роднымі і сябрамі, а далёка ад дома з сукамернікамі.


121.jpg
Крыніца: kartinkin.net

Для тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, вельмі важна нашая ўвага і словы спагады. Гэта тое мінімальнае, што мы можам зрабіць, каб іх падтрымаць.

Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку.

Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці з любой кропкі свету.

З-за мяжы можна перадаваць лісты праз сяброў ці родных у Беларусі, каб яны пераслалі ліст далей за краты.

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, раім дасылаць заказныя лісты альбо лісты 1 класа. Яны маюць значна больш шанцаў дайсці да адрасата.

Таксама можна дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

Сэрвіс Белпошты «Электронное письмо» (для яго патрэбна папярэдняя рэгістрацыя акаунта ў аддзяленні Белпошты).

Публікуем ніжэй спіс дзеячаў культуры за кратамі, якія ў гэтым месяцы адзначаюць свой Дзень народзінаў, з адрасамі, куды ім трэба ліставаць:

Дні народзінаў палітвязняў у жніўні:

Калач Надзея Робертаўна, музыка-мультыінструменталіст, паэтка, вакалістка гурта Irdorath
2 жніўня
ПК № 4,  атрад №5. 246 035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Пушкін Аляксандр Мікалаевіч, мастак, перформер, рэстаўратар
6 жніўня
ПК № 22. 225 295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Самусенка Кім Андрэевіч — актывіст, сябра рады грамадскага руху «Дзея», рэканструктар
12 жніўня
ПК № 15. 213 105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Марчанка Пётр Пятровіч, музыка гурта Irdorath
16 жніўня
ПК № 3, атрад №8. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба

Хіневіч Анатоль Уладзіміравіч, праграміст і бард
19 жніўня
ПК № 3. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба

Такарчук Арцём Уладзіміравіч, архітэктар
20 жніўня
ПК № 15. 213 105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

Волкаў Сяргей Валер’евіч, актор Палесскага драматычнага тэатра
21 жніўня
ПК № 17. 213 004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Белавус Павел Мікалаевіч, стваральнік крамы Symbal. by, культурніцкі менеджар
22 жніўня
СІЗА-1. 220 030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Дзядок Мікалай Аляксандравіч, блогер, актывіст анархічнага руху
23 жніўня
Турма № 1. 230 023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Калач Уладзімір Аляксандравіч, музыка, фронтмэн гурта Irdorath
31 жніўня
ПК № 3, атрад №10. 211 322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба