Выйшаў з друку «Наш каляндар-2023» з беларускімі словамі і малюнкамі на кожны дзень

Каляндар дапаможа ў нязмушанай манеры вывучыць шмат беларускіх словаў, а яскравыя, пазітыўныя малюнкі падымуць настрой. На кожны дзень года — сваё, адметнае словазлучэнне на роднай мове і малюнак, які яго тлумачыць.


43.jpg

Каляндар будзе карысны не толькі тым, хто робіць першыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы, але таксама ўзбагаціць слоўнікавы запас добрых знаўцаў роднай мовы.

45.jpg

Вось, да прыкладу, ці ведаеце вы, што такое вехцік? А жырандоля ці ветах? У календары шмат сакавітых, адметных слоўцаў на самыя розныя тэмы.

Распачынаецца каляндар касмічна-геаграфічнай тэмай. Тут ёсць назвы некаторых сузор’яў, бакоў свету, прыродных з’яваў. У лютым каляндар прапануе завітаць на кухню ды даведацца назвы посуду. У сакавіку і красавіку, як і мае быць з надыходам вясны, выходзім з хаты ў двор ды вувучаем, што навокал.

У траўні даведаемся назвы розных інструментаў, чэрвеньскі разварот календара дапаможа выправіцца ў вандроўку на роднай мове...

42.jpg

А якім тэмам прысвечаны іншыя месяцы, даведаецеся, набыўшы каляндар.

Яго ўжо можна знайсці ў крамах і кнігарнях:

Мінск

інтэрнэт-кнігарні: knihi.by, tn.by, kniganosha.by, kniger.by

кнігарня «Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9), этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4), крама «Умный кит» ( Мінск, вул. Корш-Сабліна,3), ГЦ «Купалаўскі» (крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая).

Гродна

Крама «Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

Бабруйск

кнігарня «Крыніцы ведаў» (вул. Горкага, 31).