Наста Дашкевіч, жонка актывіста Змітра Дашкевіча, стала падазраванай па крымінальнай справе

Яе падазраюць па ч.1 арт. 342 — «удзел у масавых беспарадках». Пра гэта Наста напісала ў фэйсбуку.


photo_2022-04-29_17-17-31.jpg

Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 23 красавіка 2022 г. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйнай справе, затым завялі крымінальную па арт.342.

Сям’я чакае чацвёртае дзіця: Наста Дашкевіч цяпер на 6-м месяцы цяжарнасці.