Праваабаронцу Насту Лойку трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


196.jpg

Як і ў папярэднія разы, Насту Лойку асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»).

Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка. Пазней дзяўчыну асудзілі на 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).

На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.