У парку імя М. Горкага ўсталявалі навагоднюю ёлку

Першыя навагоднія елкі ўжо пачалі ўсталёўваць у некаторых раёнах сталіцы. Нядаўна штучнае дрэва з’явілася ў парку імя М. Горкага, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».


elka.jpg

— На некаторых лакацыях горада ўжо пачалі ўсталёўваць навагоднія елкі, але пакуль без упрыгожванняў, — распавялі ў «Мінскрэкламе». — Сталіца пачне грунтоўна рыхтавацца да маючых адбыцца святаў ужо ў канцы лістапада, а завяршыць афармленне горада плануецца да 15 снежня. Шматлікія яркія ілюмінацыі, інсталяцыі і іншыя аб’екты і тэматычныя кампазіцыі будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы, ствараючы навагоднюю атмасферу і ўзмацняючы чаканне аднаго з самых любімых святаў.