NaviBand прэзентуюць сумесную працу з чароўнай Меліцінай Станютай (Відэа)

21.02.2018 Музыка

Сёння, у Дзень роднай мовы, фіналісты “Еўрабачання” гурт NaviBand сумесна з вядомай беларускай гімнасткай Меліцінай Станютай прэзентуюць сваё бачанне беларускай народнай песні “Рэчанька”.

recanka_2_бел

“Мы часта выступаем за мяжой і падчас канцэртаў заўсёды расказваем пра Беларусь. Кожны раз менавіта “Рэчаньку” у нашай версіі ўспрымаюць на ўра! Вось мы і падумалі, што абавязкова трэба яе запісаць. На адным з нашых канцэртаў прысутнічала Меліціна. Пачуўшы “Рэчаньку”, яна зрабіла вельмі прыгожы сольны нумар, з якім зараз выступае па свеце. Мы вырашылі, што гэта павінны ўбачыць і вы, нашыя слухачы, таму што сукупнасць энергіі песні і харызмы Меліціны стварае магію”, – расказваюць удзельнiкi гурта.

Меліціна Станюта: “Атрымала прапанову зняцца лёгка. Але гісторыя пачалася яшчэ ўлетку, калі я гуляла каля ратушы і пачула гэтую песню. І адразу зразумела, што гэта менавіта яно! Некалькі месяцаў выношвала думку пра тое, што хачу паставіць нумар пад народную песню, але ўсё не тое было. А тут усё ідэальна. І вось да лістапада нумар быў гатовы, і ўпершыню быў прадстаўлены на самым прэстыжным гімнастычным шоў у Іспаніі, дзе прынялі на ўра!

Слухала Naviband задоўга да Еўрабачання, пасля якога пра гурт, на шчасце, даведаліся і прызналі вельмі многія. Калі за мяжой просяць паказаць нашых муз.выканаўцаў я з гонарам называю Песняроў і Наві».

Нагадаем, што вялікі канцэрт гурта NaviBand адбудзецца 9 сакавіка ў клубе Prime hall.

Квіткі: https://primehall.by/item/629-naviband

Таксама запрашаем на прэзентацыю новага альбома “Адной Дарогай”:

22 лютага – Кіеў – клуб Atlas – https://goo.gl/vBgrtz

25 лютага – Львоў – клуб Picasso – https://goo.gl/93VCT

2 сакавіка – Віцебск – КЗ “Віцебск” – https://goo.gl/LwBPCX

8 сакавіка – Гродна – ГДКМ – https://goo.gl/TUcCE4

9 сакавіка – Менск – клуб Prime Hall – https://goo.gl/n3CPCT