Навіны на сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат.org

07.02.2009

Апошнімі днямі на сайце Камунікат.org зьявілася шэраг новых кнігаў.

Варта тут напэўна згадаць зборнік вершаў паэта са Свіслачы Анатоля Валюка Музыка вятроў, кнігу Уладзіміра Калеснік пра жыццё і творчасьць Максіма Танка ды зборнік вершаў Ніны Мацяш Я вас люблю…. Апрача гэтага на сайце зьявіліся новыя прозьвішчы, між іншым Сяргей Прылуцкі, Алесь Бяляцкі, Вера Бурлак ці Віктар Жыбуль.

Сайт беларускай інтэрнэт-бібліятэкі папоўнюся таксама шэрагам пэрсанальнцыг сайтаў беларускіх аўтараў – паэтаў, празаікаў, дасьледчыкаў ці публіцыстаў, кнігі якіх знаходзяцца на сайце Камунікат.org. На старонцы знаходзяцца між іншым пэрсанальныя сайты Алеся Аркуша, Надзеі Артымовіч, Рыгора Барадуліна, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Камоцкага, Алега Латышонка, Яўгена Мірановіча, Уладзімера Някляева, Алеся Пашкевіча, Сакрата Яновіча і многіх іншых беларускіх аўтараў.
Пэрсанальныя сайты гэта не толькі прэзэнтацыя кнігаў паасобных аўтараў. Гэта таксама магчымасьць разьмяшчэння артыкулаў ці апавяданьняў, якія дагэтуль нідзе не публікаваліся альбо публікаваліся ў часопісах, якіх на Камунікат.org няма. Дасьць гэта наведвальнікам магчымасьць пазнаёміцца з усімі публікацыямі аўтара – кнігамі, аўдыёкнігамі, артыкуламі, апавяданьнямі ігд. у адным месцы. Пакуль гэтая опцыя ўлючаная ў пэрсанальных сайтах Ніны Ніны Баршчэўскай, Уладзімера Арлова ці Алеся Белага, але з часам такая магчымасьць зьявіцца на ўсіх пэрсанальных сайтах.

Запрашаю наведаць сайт Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Камунікат.org!

Гл. таксама артыкул: Гістарычны Альманах на сайце Камунікат.org