У Берліне пройдзе беларуская літаратурная імпрэза

27 студзеня ў прасторы MiCT Roof адбудзецца літаратурная імпрэза «Галасы зніадкуль».


«Hałasy źniadkul»

Падчас літаратурнай імпрэзы запланаваныя выступы Дзмітрыя Строцава, Ульяны Верынай, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка (Bionihil), групы ЭG і Міхаіла Шлейхера.

У межах літаратурнай імпрэзы «Галасы зніадкуль» пройдзе прэзентацыя кнігі «Час знешняй адсутнасці» Аксаны Данільчык, якая сёлета выйшла ў выдавецтве «Skaryna Press».

Мадэраваць сустрэчу будзе Яраслава Ананка.

«Галасы берлінскіх і мінскіх літаратараў прадзіраюцца скрозь тлумную і далёкую ад мастацтва рэчаіснасць. У тэкстах боль і страх, смех і вецер, шэпт і крык», — паведамляецца ў анатацыі сустэчы.

Пачатак імпрэзы — 20:00.
Месца: Brunnenstraße 9, 10119, Berlin

Уваход вольны.