• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.12.2008 | Адукацыя

Навуковая кавярня «Адукацыя дарослых»

У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы “Беларусь сучасная” ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Йаханэса Рау 10 снежня 2008 прайшло паседжанне навуковай кавярні “Адукацыя дарослых”. У сустрэчы ўзялі ўдзел звыш 30 за чалавек – прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных цэнтраў і дзяржаўных установаў павышэння кваліфікацыі.

Тэма сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі – разглядалася ў двух аспектах:

* Месца і роля дадатковай адукацыі дарослых ў праекце Кодэкса аб адукацыі.
* Еўрапейскія тэндэнцыі і рэкамендацыі, выкладзеныя пад час падрыхтоўчай агульнаеўрапейскай канферэнцыі CONFINTEA VI, якая адбылася ў Будапешце 3-5 снежня 2008 г..

У межах першага пытання фактычна распачалася грамадская экспертыза законапраекта, які хвалюе значную колькасць спецыялістаў і грамадзян. Так намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ Галіна Юргялевіч адзначыла: “Ні адзін дакумент да гэтага часу не выклікаў столькі цікавасці як Кодэкс аб адукацыі. Галоўны патэнцыял краіны – гэта яе людзі, таму адукацыйная палітыка з’яўляецца адным з прыярытэтаў. “Адукацыя не на ўсё жыццё, а праз усё жыццё” – з такім падыходам павінна быць распрацавана канцэпцыя аб дадатковай адукацыі дарослых, што дасць магчымасць чалавеку быць мабільным у зменлівай сітуацыі.”

З каментарамі па праекту Кодэкса выступілі 3 эксперта – прадстаўнікі беларускіх грамадскіх аб’яднанняў, недзяржаўных адукацыйных ўстановаў і бізнэс-кампаній.

На думку прадстаўніцы Беларускага моладзевага грамадскага аб’яднання “Новыя твары” Яніны Зінчанка, унікальнасць нефармальнай адукацыі, скіраванай на развіццё грамадзянскіх і сацыяльных кампетэнцый і на індывідуалізаваны працэс навучання, не знайшла дастатковага адлюстравання ў праекце Кодэкса. Таксама не адлюстравана ў ім адна са значных тэндэнцый развіцця адукацыйнай палітыкі ў еўрапейскім рэгіёне. Размова ідзе пра сучаснае разуменне адукацыі як узаемадапаўнення фармальнай, нефармальнай і інфармальнай (неарганізаванай і, часам, нават ненаўмыснай) адукацыі.

Шмат пытанняў і каментараў выклікала пытаннне аб суб’ектах, якім адпаведна новага законапраекта будзе прадастаўлена права займацца адукацыйнай дзейнасцю. Прааналізаваўшы праект Кодэкса Вольга Смалянка, эксперт у галіне некамерцыйнага права, адзначыла, што, з аднаго боку, распрацоўшчыкі пашырылі пералік суб’ектаў, якія могуць займацца адукацыйнай дзейнасцю (некаторыя з іх, напрыклад, індывідуальныя прадпрымальнікі, былі непасрэдна пазначаныя ў праекце Кодэкса). З другога боку, недакладнае вызначэнне іншых арганізацый, якім існуючае заканадаўства дазваляе займацца адукацыйнай дзейнасцю, не дазваляе шмат якім зацікаўленым арганізацыям разглядаць сябе як частку беларускай адукацыйнай прасторы. Найперш гэта закранае інтарэсы грамадскіх аб’яднанняў, значная колькасць з якіх актыўна займаецца адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю, як для сваіх сяброў, так і для мэтавых групаў, што, ў рэшце рэшт, прыносіць значную карысць грамадству цалкам. Дастаткова ўзгадаць адукацыйныя праграмы для спецыялістаў па ранняму ўмяшальніцтву, якія арганізоўваліся ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, альбо семінары па агра- і экатурызму ГА “Адпачынак на вёсцы”. На падставе гэтых двух прыкладаў становіцца відавочным, як адукацыйныя і асветніцкія праграмы грамадскіх аб’яднанняў стымулюць развіццё новых кірункаў гаспадаркі, альбо спрыяюць з’яўленню новых прафесій (напрыклад, першыя адукацыйныя праграмы для эргатэрапеўтаў былі зарганізаваны таксама ў межах грамадскага сектара). У той жа час, адзначыла Вольга Смалянка, панятак “асветніцкая дзейнасць”, таксама як і “нефармальная адукацыя”, не разглядаецца ў Праекце Кодэкса.

Цікава, што ў межах міжнароднага супрацоўніцтва Рэспубліка Беларусь мае шэраг абавязкаў па развіццю паўнавартаснай і шматбаковай сістэмы адукацыі дарослых. Тут можна ўзгадаць і супрацоўніцтва ў межах СНД, пад час якога быў распрацаваны шэраг мадэльных законаў (ў тым ліку аб адукацыі дарослых і асветніцкай дзейнасці), прынятая Канцэпцыя развіцця адукацыі дарослых ў краінах-удзельніцах СНД, Варта увагі таксама Стратэгія ЕЭК ААН “Аб адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця”, а таксама супрацоўніцтва ў межах ЮНЕСКА. Так 3-5 снежня 2008 г. беларуская афіцыйная дэлегацыя прымала ўдзел ва ўсееўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі да CONFINTEA VI. Пад час дадзенай канферэнцыі была прынята рэзалюцыя, якая, сярод іншага, ўтрымлівае рэкамендацыі нацыяльнальным урадам па падтрымцы нефармальнай і непрафесійнай адукацыі дарослых, па далейшай прафесіяналізацыі дадзенага сектара адукацыі і па развіццю супрацоўніцтва з недзяржаўнымі арганізацымі.

Аднак, на думку спецыяліста Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Й.Рау Галіны Верамейчык “Недастаткова зафіксаваць права на адукацыю дарослых у міжнародных і нацыянальных дакументах. Галоўная задача на сёння – стварыць гарантыі для рэалізацыі гэтага права на практыцы. Дзеля гэтага патрэбна сумесная работа прадстаўнікоў дзяржаўнага і недзяржаўнага сектароў, у тым ліку і над законапраэктамі.” Таму паседжанне навуковай кавярні – першы крок на шляху дзейнасці экспертнай групы, якая зоймецца распрацоўкай канцэптуальных прапановаў па развіццю сбалансаванай і адпавядаючай сучасным патрэбам сістэмы адукацыі дарослых. Той факт, што разгляд праекта Кодэкса аб адукацыі РБ адкладзены да пачатку 2010 году, дае надзею на ўлік распрацаваных прапаноў і дапрацоўку адпаведнага раздзела праекта Кодэкса.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип