• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.02.2023 | Грамадства Вандруем разам

Найлепш захаваныя беларускія сінагогі

Падарожжы па Беларусі даюць як мінімум дзве рэчы — радасць адкрыццяў і боль расчараванняў. Цудам захаваныя помнікі архітэктуры ды мастацтва намякаюць пра нашу еўрапейскасць і культурнае багацце. Іншыя, яшчэ больш унікальныя, помнікі гінуць пад слоем пылу ды чыноўніцкай абыякавасці. Сойка абляцела найлепш захаваныя і пры гэтым найстарэйшыя ды найцікавейшыя беларускія сінагогі і склала свой спіс таго, што абавязкова паглядзець (аднавіць і захоўваць, як толькі з’явіцца магчымасць).


310.jpg

У канцы спісу вас чакае сюрпрыз — сінагогі, звязаныя з Беларуссю, якія можна паглядзець за мяжой.

Пінск. Галоўная Каралін-Столінская сінагога, або сінагога Аарона Перлава

Адна з нешматлікіх дзейных гістарычных сінагог Пінска (перад Другой сусветнай іх тут было 40). Каралін у даўніну быў асобным габрэйскім мястэчкам, цэнтрам хасідызму, потым — прадмесцем Пінска. Сёння ён частка горада. Галоўную сінагогу тут пабудаваў Аарон Перлаў — хасідскі рабін, цадык і заснавальнік уласнай рэлігійнай плыні (яна была настолькі славутай, што ўсіх хасідаў у ВКЛ называлі «карлінерамі»). Прыхільнікаў гэтай плыні сёння можна сустрэць па ўсім свеце, яны вядомыя сваім гучным і эмацыйным спосабам маліцца. Даўняя сінагога была драўлянай, сённяшні, цагляны варыянт пабудавалі ў 1904-м.

311.jpg

Прыхаджанамі гэтай сінагогі былі дзяды і бабулі аднаго з заснавальнікаў кампаніі Microsoft Стыва Балмера, і сам Стыў прыязджаў у Пінск наведаць аўтэнтычны будынак (ён жа аплаціў яго ахайную рэстаўрацыю).

312.jpg

Горадня. Вялікая харальная сінагога

Бадай, самая вялікая, самая прыгожая і найбольш дагледжаная з беларускіх сінагог. Гісторыя гэтага будынку сягае XVI стагоддзя, выявы сінагогі можна ўбачыць яшчэ на акварэлях мастака Напалеона Орды. У 1752 годзе галоўную сінагогу Горадні бачыў прускі падарожнік Шлемюлер, які занатаваў у дзённіку: «Яшчэ я аглядаў каменную габрэйскую сінагогу, даволі прыгожую, што з’яўляецца галоўнай пасля Віленскай».

313.jpg

Цяперашні будынак Вялікай харальнай сінагогі паўстаў у пачатку ХХ ст. у эклектычным духу маўрытанскага і псеўдагатычнага стыляў з выкарыстаннем муроў папярэдняй сінагогі. У савецкія часы ў ёй размяшчаліся мастацкія і рэстаўрацыйныя майстэрні, дзякуючы чаму яна выстаяла і захавалася, у 90-я сінагогу вярнулі габрэйскай абшчыне дзеля малітвы, сустрэчаў, а таксама як пляцоўку для музычных і тэатральных праектаў. Унутры працуе музей.

314.jpg

315.jpg

316.jpg

317.jpg

Вёска Індура, Гарадзенская вобласць. Закінутая сінагога

Сярод невялікай забудовы мястэчка сінагога ўражвае сваім маштабам. Яна не вылучаецца асаблівымі архітэктурнымі вартасцямі, аднак унутры ацалела шмат з інтэр’еру і, пры жаданні, сінагога магла б стаць турыстычнай пярлінай гэтых мясцінаў. Пабудавалі яе ў XIX стагоддзі, як і другую архітэктурную пярліну Індуры — шыкоўны Траецкі касцёл. Па вайне сінагога выкарыстоўвалася як склад угнаенняў, дзякуючы чаму і ацалела. Фасад будынку глядзіць не абы-куды, а за горы і лясы проста ў бок Ерусаліму.

318.jpg
Фота Сяргея Плыткевіча

Слонім. Гарадзенская вобласць. Сінагога з малатка

Сінагога XVII стагоддзя ў стылі барока, якая ізноў апынулася ў эпіцэнтры медыйнага інтарэсу. У 2018-м над праектам рэстаўрацыі гэтага помніка шчыравалі ў Лондане: архітэктар Цзывай Со, Брытанскі фонд габрэйскай спадчыны і сям’я Каплінскі, што паходзіць са Слоніма. Аднак у 2020-м будынак пайшоў з малатка: менская пісьменніца Ілона Караваева выкупіла яго за 27 тысячаў рублёў. Паводле ўмоваў аўкцыёну, новая ўладальніца абавязалася праз два гады паказаць праектную дакументацыю, а праз тры — праект рэканструкцыі. Але грошай пісьменніца не знайшла, і сінагога ізноў вяртаецца на аўкцыён. Між тым Слонімская сінагога сапраўды ўнікальная, уражвае і ейны маштаб, і якасць, і даўнасць. Унутры ацалелі фрэскі, ляпніна з выявамі львоў, унікальныя антрапаморфныя выявы, не характэрныя для юдаізму.

319.jpg

Ашмяны. Сінагога з унікальным купалам

Паводле некаторых звестак, драўляная сінагога на гэтым месцы стаяла ўжо ў канцы XVI стагоддзя. Класічная сінагога ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі юдэйскага культу: тут ёсць мураваная біма, жаночая і мужчынская часткі, хор. Унутры цудам ацалеў унікальны драўляны купал, на якім намаляванае сіняе зорнае неба.

320.jpg

Падчас Другой сусветнай у сценах сінагогі было гета, дзе трымалі 4 тысячы вязняў, пазней савецкія ўлады выкарыстоўвалі памяшканне як склад спажывецкіх тавараў. Сёння помнік знаходзіцца ва ўладаранні Ашмянскага краязнаўчага музею.

321.jpg

Менск. Кітаеўская сінагога

Сталіца наша, што калісьці амаль напалову складалася з габрэйскага насельніцтва, можа пахваліцца адразу некалькімі вартымі ўвагі сінагогамі. Гэта і славутая харальная сінагога, дзе сёння знаходзіцца Рускі драмтэатр, і Зальцманаўская на Ракаўскім бровары, дзе сёння месціцца алімпійская школа па шахматах і шашках. Ёсць у Менску і тры дзейныя сінагогі. Аднак найстарэйшы аўтэнтычны будынак (пачатку XIX ст.) — гэта Кітаеўская сінагога ў Траецкім прадмесці, поўнасцю адрэстаўраваная тады ж, калі аднаўлялі ўвесь стары горад. Што праўда, сёння ў ёй знаходзіцца Дом прыроды. Будзем спадзявацца, для жучкоў, павучкоў ды васковых фігураў рускага цара некалі знойдуцца больш адэкватныя месцы.

322.jpg

Бабруйск. Вялікая сінагога

У самім горадзе ацалелі сем будынкаў сінагог (перад вайной іх было 40), хаця адна з іх у руінах. Вялікая сінагога XIX стагоддзя тут сапраўды вялікая — разлічаная на колішнюю шматлікую грамаду. І абшчына карыстаецца з яе дагэтуль — сінагога дзейная, у добрым стане. Хоць падчас гістарычных пертурбацый і страціла свой шыкоўны вялізарны франтон, але застаецца сучасным цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця габрэяў Беларусі.

323.jpg

Быхаў. Унікальная сінагога-замак

Унікальная не толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну — аналагаў ёй няма ў большасці нашых суседзяў. Сінагога-крэпасць пачатку XVII стагоддзя, што калісьці стаяла на штучным востраве, аточаным глыбокім ровам. Яна выглядае амаль правільным кубам да якога прыстаўленая паўкруглая вежа, па якой колісь падымаліся на верхні, абарончы ярус з байніцамі. У савецкія часы Быхаўскую сінагогу выкарыстоўвалі як склад — тут захоўвалі слоікі і рубероід, дзякуючы чаму захаваліся і сцены, і вокны. Аднак за постсавецкі час сінагогу давялі да стану руіны. Мясцовая габрэйская супольнасць у свой час гатовая была аднавіць храм сваімі сіламі, але матэрыялы скралі невядомыя. Унізе пад сінагогай ёсць таемнае сутарэнне — зала з калодзежам, у якім можна было хавацца ў часы войнаў. На жаль, гэты помнік таксама руйнуецца проста ў нас на вачах...

324.jpg

БОНУС!

Па-за Беларуссю таксама можна ўбачыць некалькі сінагог, моцна звязаных з нашай Радзімай. У нашым спісе — дзве абсалютныя must see.


Вёска Орля (Orla), Падляскае ваяводства, Польшча

Мястэчка Орля на Падляшшы калісьці належала Радзівілам (і наогул было горадам, але не будзем пра сумнае). Велічная барочная сінагога, захаваная і адрэстаўраваная, узвышаецца над невялікай забудовай колішняга габрэйскага мястэчка. Паводле легенды, раней тут быў кальвінісцкі збор, які габрэі так моцна хацелі выкупіць у Радзівілаў, што за гадзіну назбіралі 10 тысячаў манет. Сёння ў сінагозе адбываюцца культурныя імпрэзы, канцэрты (між іншых, тут выступаў Аляксандр Памідораў). Сама гміна Орля да нядаўна была адной з самых бедных у рэгіёне, але сітуацыя цалкам змянілася, калі побач пабудавалі фабрыку IKEA.

325.jpg

Білгорай (Biłgoraj), Люблінскае ваяводства, Польшча


Наведваючы Люблін, завітайце ў Білгорай — колішні габрэйскі штэтл, родны горад нобелеўскага лаўрэата Ісаака Башэвіса-Зінгера. З 2005 года тут будуюць раён, які выглядае як тыповае мястэчка ўсходняга ўзбярэжжа Рэчы Паспалітай: са старымі вуліцамі і драўлянай архітэктурай — касцёлам, царквой, мячэтам. А прататыпам для сінагогі стаў наш драўляны шэдэўр з вёскі Воўпа на Гарадзеншчыне. Барочная сінагога 1648 году пабудовы лічылася адной з самых прыгожых ва Усходняй Еўропе — з незвычайным фасадам і шыкоўнымі аздобамі ўнутры. Толькі ўявіце, што калісьці мы адновім яе і ў Воўпе.

327.jpg

327.jpg


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя

Гомельцы і не толькі гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання:...

valiancina_shauchenka
Культура

У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія № 13, хочуць знайсці старадаўнія...

valiancina_shauchenka
Кіно

Топ-10 фільмаў да дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок...

valiancina_shauchenka
Культура

Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?

1 красавіка не зусім звычайны дзень. У гэты дзень, згодна з вераваннямі нашых продкаў, прачынаецца Хатнік (Дамавік)....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя
    Культура
    У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі
    Кіно
    Топ-10 фільмаў да дня сьмеху
    Культура
    Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?
    Гісторыя
    Дык а чаму «Стары»? Гісторыя Жыгімонта І
    Культура Гісторыя
    Народны каляндар: што і як беларусы адзначалі ў красавіку
    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»

Афіша

  • 02.04 — 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 02.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 02.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 02.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип