Найлепшыя беларускія ВНУ працягваюць страчваць пазіцыі ў рэйтынгу Webometrics

У студзені быў абноўлены рэйтынг Webometrics (The Ranking Web). Ён складаецца групай Cybermetrics, якая ўваходзіць у склад Нацыянальнай даследчай рады Іспаніі (CSIC), і ўключае ў сябе амаль 32 000 вышэйшых навучальных устаноў з усяго свету, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука. На якіх пазіцыях у свежым рэйтынгу апынуліся пяць найлепшых беларускіх ВНУ і як змяніліся іх месцы за апошнія пяць гадоў (у параўнанні са студзенем 2020-га)?

Bielaruskija VNU

БДУ — 1202 пазіцыя (пяць гадоў таму — 763, год таму — 1048).

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — 3413 (пяць гадоў таму — 4248, год таму — 3275).

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — 3627 (пяць гадоў таму — 3326, год таму — 3456).

БДУІР — 3993 (пяць гадоў таму — 3719, год таму — 3913).

БНТУ — 4376 (пяць гадоў таму — 2536, год таму — 4170).

У цэлым вынікі і тэндэнцыі несуцяшальныя. За апошнія пяць гадоў моцна страцілі ў пазіцыях БДУ і БНТУ.