Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International склала рэйтынг абароненасці месенджараў ад несанкцыянаванага доступу да перапіскі карыстальнікаў.
Складальнікі даклада ацэньвалі месенджары паводле шэрагу крытэраў, звязаных з бяспекай, па 100-бальнай сістэме.
Найвышэйшыя адзнакі — па 73 балы — атрымалі Facebook Messenger і WhatsApp. Другі і трэці радок падзялілі iMessage, FaceTime і Telegram, якія набралі па 67 балаў.
Ацэнкі ніжэй за 50 балаў атрымалі Viber (47), Skype (40), Snapchat (26) і Blackberry (20).
Замыкаюць рэйтынг кітайскія месенджары QQ і WeChat, бяспеку якіх у Amnesty International ацанілі ў нуль балаў.
Усяго ў рэйтынг Amnesty International трапілі 16 месенджараў ад 11 кампаній.