• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.01.2022 | Грамадства Гісторыя

Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць гродзенскі Фолюш

Будаваць мікрараён на месцы закінутага ваеннага гарадка № 15 на Фолюшы вырашылі пачаць гэтай вясной. Дэталёвы праект забудовы прэзентавалі 26 студзеня ў Гродзенскім гарвыканкаме. Новабудоўлі з’явяцца ў раёне вуліц Соламавай, Фолюш, Хвойнай і ракі Ласасянкі. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і зменіць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на Лідскай.


folush_5-2.jpg

Тэрыторыя забудовы будзе паміж шматкватэрнай жылой забудовай на поўначы і ўсходзе, камунальнай забудовай уздоўж вуліцы Суворава, рэчкай Ласасянкай і дзейнай вайсковай часткай, ад парку на месцы былых агародаў “Шанхая” да АЗС “Беларуснафта” на Соламавай і помніка ваеннапалонным “Шталага”.

Будаўніцтва мікрараёна плануюць пачаць у красавіку-траўні 2022 года. Пад забудову пойдзе 84,7 гектараў. Раней будаўніцтва збіраліся пачаць у канцы 2021 года.

Усяго пабудуюць 17 жылых дамоў агульнай плошчай 138,3 тысяч кв. метраў. У іх будзе 1002 трохпакаёвых, 845 двухпакаёвых і 145 аднапакаёвых кватэр. Мяркуюць, што пасля здачы ў эксплуатацыю раёна там будзе жыць 5,2 тысяч чалавек.

Самы нізкі будынак будзе ў тры паверхі. Самыя высокія — два будынкі па 16 паверхаў. Яны размесцяцца ў цэнтры забудовы. У іх адкрыюць дзіцячую і дарослую амбулаторыі.

Каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай. Да такога рашэння прывяло апытанне жыхароў такіх дамоў на Лідскай.

Дзіцячы садок і пачатковая школа будуць сумешчанымі. Аб’ект разлічваюць на 500 дзяцей. Ён з’явіцца каля ўжо заселеных трох дамоў-“свечак” у канцы вуліцы Фолюш перад школай № 37. Асобна новай школы вырашылі не будаваць — па падліках, павінна хапіць існуючай.


folush_6-2.jpg

Пры праектаванні вырашылі максімальна захаваць тыя зялёныя насаджэнні, якія ёсць, патлумачыў забудоўшчык “Гроднажылбуд”. Праз гэта адмовіліся ад зносу некаторых былых казармаў, каб цяжкай тэхнікай не пашкодзіць дрэвы.

Раней мы распавядалі пра ўнікальную гісторыю гродзенскага Фолюша. Пачытаць артыкул можна па спасылцы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

«Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня

Праект з’яўляецца часткай праграмы «Лідары» Польска-амерыканскага фонду свабоды, якая рэалізуецца Фондам «Школа лідараў»....

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM