• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.05.2022 | Грамадства Замежжа

«Самыя неабароненыя зараз дзеці». Дзве акторкі з Гродна паставілі ў Польшчы казку для беларускіх і ўкраінскіх дзяцей

Звольненыя з Гродзенскага драматычнага тэатра акторкі Ірына Купчанка і Лізавета Мілінцэвіч арганізавалі пастаноўку для дзяцей беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў у Сопаце. Прэм’ера казкі «Шкодная гісторыя» прайшла 1 траўня ў памяшканні Аб’яднання беларусаў Памор’я, паведамляе Telegram-канал «Тётя Ира Разрешила».



57.jpg Ірына Купчанка і Лізавета Мілінцэвіч у спектаклі «Шкодныя гісторыі»

Спектакль паказалі два разы цягам траўня ў зале на 50 месцаў. Білеты на другі паказ разабралі за тры дні. Акторкі плануюць і надалей рабіць пастаноўкі ў межах праекта «Тэатр без назвы».

«Найважнейшае для мяне, як перажывала эмоцыі [дачка] Соня, — расказала глядачка спектакля, Наталля з Беларусі. — Яна недзе і хвалявалася, закрывала вочкі, і радавалася, калі ўсё было добра. Вялікая падзяка акторам за гэта. Мне здаецца, што такіх мерапрыемстваў не хапала ў Труймесце, каб прыйсці разам з дзецьмі».

Вярнуліся ў прафесію праз два гады — эмоцыі перапаўняюць

Лізавета Мілінцэвіч пераехала з Гродна ў Гданьск у 2020-м, калі яе звольнілі з тэатра. У Польшчы акторка спрабавала сябе ў розных прафесіях — ад бармэна да SMM-спецыяліста.

Ірына Купчанка пераехала ў Гданьск у 2021 годзе. Цягам трох месяцаў акторка працавала ў таксі. Для абедзвюх гэта першы выступ за межамі Беларусі з 2020 года.

58.jpg
Ірына Купчанка і Лізавета Мілінцэвіч у спектаклі «Шкодныя гісторыі»

«Гэта першая пастаноўка амаль за два гады. Эмоцыі перапаўняюць. Увесь гэты час мне вельмі не хапала сцэны, — расказала Лізавета Мілінцэвіч. — Я вельмі хвалявалася. Не ведала, колькі прыйдзе людзей, ці яны зацікаўлены ў такіх спектаклях».

Усё рыхтавалі самі

«Цяжкасць была ў тым, што мы не толькі ігралі, але адказвалі таксама за ўсё астатняе — харэаграфію, рэквізіт, музыку», — распавяла Ірына Купчанка. Для пастаноўкі спектакля яна вырашыла працягнуць свой гродзенскі праект «Тэатр без назвы». Зараз ён пачынае дзейнічаць у Труймясце.

«Рэквізіт збіралі са свеце па кроплі. Я сама пашыла навалачкі, алоўкі нам зрабіў знаёмы, адзенне купілі ў сэкандхэндзе».

59.jpg Увесь рэквізіт у спектаклі - самаробны. Усю тэхнічную працу па падрыхтоўцы спектакля акторкі рабілі самі


Па словах акторак, яны хваляваліся, як упершыню: «Мы не ведаем яшчэ гледача. Калі ў драмтэатры атмасфера для нас ужо была знаёмая, то тут мы толькі знаёмімся».

Вырашылі ставіць казку, каб падтрымаць дзяцей

60.jpg
Акторкі жартуюць, што выбралі казку, каб лягчэй вярнуцца ў творчасць і захаваць маладосць: «Калі акторы шмат выступаюць ў казках, яны не так хутка старэюць»


Калі сур’ёзна, то аргументам Лізаветы стала дапамога ў адаптацыі дзецям з Беларусі і Украіны: «У Гданьску недастаткова падобных мерапрыемстваў для дзяцей рэлакантаў. Многія сем’і, каторыя прыехалі ў Трумяста, яшчэ не паспелі вывучыць польскую мову. Важна даць ім магчымасць далучацца да мерапрыемстваў на той мове, да якой яны прывыклі. Гэта дапамагае адаптацыі на новым месцы».

«Дзеці зараз самыя неабароненыя, — кажа Ірына Купчанка. — Яны засталіся амаль без увагі, таму што большасць праектаў і сіл зараз накіраваны на барацьбу з вайной, валанцёрства, салідарнасць. Таму я вырашыла, што першай пастаноўкай будзе менавіта казка».

61.jpg
Гледачы на спектаклі «Шкодныя гісторыі». Усе 50 квіткоў на паказ спектакля 1 мая раскупіла за тры дні


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM