Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

29.03.2023 Гісторыя

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка Алеся Смаленчука цалкам выкладзены ў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat. Новы нумар змяшче артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны, сярод якіх артыкул Алеся Смаленчука, прысвечаны знойдзеным тэкстам часоў паўстання Кастуся Каліноўскага.


Homo-Historicus-2023-768x1084.jpg

У 1989 годзе падчас рэстаўрацыі капліцы Бернардзінскага касцёла ў Вільні ў патаемнай нішы былі знойдзены дакументы і рэчы часоў паўстання 1863-1864 гадоў. Сярод іх — некалькі беларускамоўных рукапісаў лацінкай, якія цяпер захоўваюцца ў Літоўскім нацыянальным музеі. Гісторык Аляксандр Смалянчук прысвяціў ім свой новы артыкул «Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага. 1862–1863 гг.» Сярод тэкстаў упершыню цалкам друкуецца, у тым ліку з выявамі старонак, рукапіс «Kaіmszczyna na Lіtwіe і Bіełajrusі» (Lietuvos Nacionalinis Muziejus (LNM), R—15702 за подпісам Janka z pad Wіlna (Янка з-пад Вільна) і датаваны 26 траўня 1863 года.

338173589_758199749039234_4951810792292137810_n.jpg

337874644_1124936475567413_8370178611719660075_n.jpg

337723690_778558813409684_2916176450840338573_n.jpg

Апроч згаданага тэксту, новы нумар гадавіка змяшчае артыкулы, прысвечаныя Францішку Аляхновічу, скульптурным помнікам у гарадах і мястэчках Беларусі, іншадумству ў БССР у часы адлігі, ёсць таксама артыкул пра штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі. Спампаваць часопіс можна тут.