22 кастрычніка сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў Ніл Гілевіч і Эдуард Акулін наведалі Лагойшчыну – радзіму народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, дзе адбыліся адразу дзве творчыя сустрэчы: у Кораньскай сярэдняй школе і Зарэчанскай базавай школе. Сустрэчы былі арганізаваныя ў межах агульнабеларускай кампаніі “Будзьма”.
У Зарэчанскай школе
На мерапрыемствах прысутнічалі навучэнцы ўсіх класаў разам з настаўнікамі. І кораньцы, і зарачане з захапленнем слухалі творы вядомых паэтаў і самі дзяліліся ўласнымі талентамі, падрыхтаваўшы паэтычна-песенныя кампазіцыі на тэму “Мы беларусы”.
У Кораньскай школе
“На абедзьвюх сустрэчах вітаў высокі дух беларускай паэзіі і песні,” – адзначыў Эдуард Акулін.
На развітанне народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч сказаў: “Сённішні дзень я пражыў у Беларусі сваёй мары. Цяпер ня страшна і паміраць…”, на што ад землякоў пачуў шчырыя пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця на карысць роднай Бацькаўшчыны.