• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.11.2016 | Літаратура

Ніна Лістота: Аднойчы я зразумела, што такое хадзіць па вадзе

Вы бачылі, як нараджаюцца паэты? Гэта надзвычай прыгожая з’ява. Зусім нядаўна яе можна было назіраць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы: пачатак халоднага лістапада сваімі цёплымі вершамі сагрэла новая зорачка – маладая паэтка Ніна Лістота. Пад пільным позіркам песняра, які, здавалася, даваў сваё творчае дабраславенне аўтарцы, адбылася першая публічная сустрэча Ніны Лістоты з чытачамі.

Ніна Лістота

Сюды, у Купалаў дом, яшчэ пры жыцці паэта прыходзіла мноства беларускіх паэтаў, каб “нарадзіцца” для сваіх чытачоў: Пятро Глебка, Пятрусь Броўка, Эдзі Агняцвет, Андрэй Александровіч, таму дэбют Ніны – працяг ужо сталай традыцыі.

Павал Каралёў на вечары Ніны Лістоты

Ніна Лістота чытае вершы

Ніна Лістота і Зміцер Хведарук

Ніна Лістота кветкі

– У жыцці ў нас ёсць шмат роляў: дачкі, каханай, калегі, сяброўкі. І ў гэтых ролях мы больш-менш упэўненыя. Але ёсць і такія ролі, якія знаходзяцца пад сумневам. Напрыклад, малюеш ты карціны – але ці з’яўляешся мастаком? Пішаш песні – але ці спявак ты? Тое ж і з паэзіяй. Шмат хто піша вершы, але ж, пэўна, не ўсіх можна лічыць паэтамі. Ацаніць сябе самому не тое што складана – гэта немагчыма, – прызнаецца Ніна.

Відаць, праз сціпласць нараджэнне паэткі для публікі адбылося ўжо тады, калі яе вершы былі пакладзены на музыку і на вечарыне гэтыя песні выдатна выканала бард з Барысава Марыя Гаўрыленка. Апроч таго некаторыя творы Ніны перакладзены на польскую мову, таксама цыкл вершаў аўтаркі перакладзены на ўкраінскую мову Пятром Сялецкім і апублікаваны ва ўкраінскім літаратурным часопісе “Киів”.

Марыя Гаўрыленка

Марыя Гаўрыленка на вечары Ніны Лістоты

Вершы Ніны Лістоты – надзвычай музычныя, часам драматычныя, часам гарэзлівыя, нечаканыя. У іх змяшчаецца цэлая палітра пытанняў – што важна, а што неістотна, чым ёсць каханне і любоў, што будзе з радзімай і чалавекам…

Творчы вечар Ніны Лістоты

– Аднойчы я зразумела, што такое хадзіць па вадзе, – гаворыць паэтка. – Часам у цябе з’яўляецца ідэя, але следам за гэтым прыходзяць сумненні, і ты пачынаеш думаць: “А навошта я гэта буду рабіць? А можа, не атрымаецца? А каму яно патрэбна?..” Таму хадзіць па вадзе – гэта проста пераадолець уласныя сумненні.

Дзіяна Серадзюк.

Фота Сяргея Нікановіча.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип