Стала вядомае імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры

Нобелеўскую прэмію па літаратуры сёлета атрымала французская пісьменніца Ані Эрно.


photo_2022-10-06_14-52-59.jpg

Яе ўзнагародзілі «за мужнасць і клінічную дакладнасць, з якой яна раскрывае вытокі, адчужэнне і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці.

Раманы Эрно, у якіх асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення, уяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі», паведамляецца ў заяве Нобелеўскага камітэта.