Ноч мастацтва ў Мінску

30.09.2022 Мастацтва

Суботнім вечарам, 1 кастрычніка, у Палацы мастацтваў на Казлова пачнецца Ноч мастацтва.


photo_2022-09-30_13-01-07.jpg

Абяцаюць перфоманс, музыку, лекцыі ды майстэрні, размовы пра мастацтва і, вядома, «Восеньскі Салон».

Экспазіцыя «Восеньскага Салона» будзе адкрыта і даступна да прагляду ўсю ноч!

За лекцыйную частку адказваюць вядомыя мастакі і куратары Беларусі: Надзея Хмыль, Андрэй Пічушкін і Мар’яна Карповіч. Разам з імі будзем разважаць аб тым, як разумець і глядзець мастацтва, аб этыцы ў арт-асяроддзі і аб калекцыянаванні.

Таксама абяцаюць эксперыментальны танцавальны кантэст «E-Styles:Exp» і імпрэзу ад Лабараторыі Руху «STRUCTURERS».

За музыку адказваюць «Real Steel Boy», «Падаем и Ловим», «Dana Damn», «Tvoi_Hozyain», buddha boy, ryazanova.

І прапанова для фанатаў: на імпрэзе можна будзе набіць тату па эскізах Алеся Родзіма і мастакоў Беларусі.

Кошт квіткоў: сёння, 30 верасня, — 7 рублёў, 1 кастрычніка — 10 рублёў. Набыць іх можна па спасылцы.