“Ноч музеяў – 2018” у музей Максіма Багдановіча – 19 мая

16.05.2018 Афіша

Кожны наведвальнік, прыходзячы у музей, трапляе на свайго роду “спектакль” . Тэатр аднаго акцёра – так вобразна можам мы назваць працу музейнага экскурсавода. Штодня праз уласнае слова і экспанаты ён малюе карціну мінулага. Лёсы, людзі, гарады, вершы – усё гэта знітоўваецца ў музейным экскурсе ў адну карціну. Але хутка наступіць дзень, калі не толькі экспазіцыя, але і ўвесь музей ператворыцца ў адну вялікую тэатральную пляцоўку.

Ноч музеяў Афіша 1.2

Завітаўшы ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 19 мая, вы маеце магчымасць:

– адчуць сябе не толькі гледачом, але і ўдзельнікам музейна-тэатральнай дзеі;

– убачыць батлейку, тэатр часоў Максіма Багдановіча, сучасныя лялечныя тэатры;

– наведаць майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы (акцёрскае і танцавальнае майстэрства, тэатральны грым, выраб лялек);

– паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, што знаёміцца са сцэнаром, рэпетуе, робіць грым і вось-вось выйдзе на сцэну;

– паўдзельнічаць у ролевых гульнях;

– паслухаць майстроў мастацкага слова і цікавых музыкаў;

– цікава правесці час.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць: тэатры “Жывое слова”, “Дом сонца”, “Змешаны лес”, “Мастерская впечатлений”, музейная “Батлейка” і “Лямцавая батлейка”; “LARP”; Кацярына Ваданосава і “Fantasy Orchestra”, гурты “Гарадскі вал”,“NZ”; школа танцаў “Kvartal” Юліі Шостак і школа акцёрскага майстэрства “Art-talk”; барды Андрэй Мельнікаў, Аляксей Жбанаў; літаратары Валерый Гапееў, Уладзь Лянкевіч, Яна Уладыка; удзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ), выкладчыкі БДУКіМ, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і “Беларускай хаткі”.

Пачатак дзіцячай праграмы – 15.00; дарослай – 18.00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.

“Праграмка” тут: Facebook i ВК

Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69.

Паводле прэс-рэлізу