• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.11.2021 |

У Белавежскай пушчы знойдзена новае месца росту белай піхты

Падчас палявых даследаванняў супрацоўнікі навуковага аддзела ў паўночнай частцы Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» зусім выпадкова выявілі месца росту піхты белай — барэальнага рэліктавага віду. Некалькі досыць буйных дрэў піхты стаялі пасярод лісцевага лесу, які вырас на месцы суцэльнай высечкі, праведзенай у міжваенны перыяд часу. Звестак аб наяўнасці гэтай папуляцыі ні ў адной з даступных крыніц раней не зафіксавана.


36.jpg

Піхта белая (лац.: Ábies álba) — візітная картка Белавежскай пушчы. Сапраўды, адзінае месца росту піхты, вядомае цяпер ва Усходняй Еўропе, размешчана ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» ва ўрочышчы Цісавік. Гэта натуральная ізаляваная папуляцыя сярэднееўрапейскага горнага віду іглічных знаходзіцца далёка за паўночна-ўсходняй мяжой арэала Abies alba. Піхта белая ў нашай краіне мае І катэгорыю ўразлівасці Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (знаходзіцца на мяжы знікнення).

Месцазнаходжанне Abies alba ва ўрочышчы Цісавік вядомае ўжо больш за 200 гадоў. За гэты час вечназялёную прыгажуню шматкроць даследавала мноства вучоных самых розных краін. Акрамя гэтай папуляцыі ў Белавежскай пушчы таксама добра вядомы яшчэ тры ўчасткі, дзе расце белая піхта. Гэтыя дрэвы, высаджаныя ў розны час, — штучнага паходжання. Яны таксама апісаны ў навуковай літаратуры, самаму старому з вырашчаных на гэтых участках дрэў зараз каля 90 гадоў.

У мэтах падрабязнай інвентарызацыі новага месца росту белай піхты супрацоўнікамі навуковага аддзела быў арганізаваны спецыяльны выезд. У выніку абследавання Свіслацкага лясніцтва нацыянальнага парку знойдзена 8 (восем!) дарослых дрэў піхты, самыя вялікія з якіх ужо дасягнулі вышыні больш за 25 метраў пры таўшчыні ствала за 40см. 

Прыблізны ўзрост выяўленых дрэў — 50-60 гадоў. Іх паходжанне застаецца незразумелым, аднак найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб штучным паходжанні.

37.jpg

Цяпер вельмі важна устанавіць паходжання знойдзеных дрэў, паколькі натуральная папуляцыя піхты ў Белавежскай пушчы зараз прадстаўлена толькі 24 дарослымі дрэвамі, якія прымаюць удзел у размнажэнні, і мноствам маладых экземпляраў у складзе натуральнага аднаўлення. 

У выпадку пацверджання падабенства генетычных параметраў выяўленых дрэў з абарыгеннымі, знойдзеныя экземпляры стануць каштоўным сховішчам мясцовага генафонду піхты, што дазволіць у далейшым выкарыстоўваць іх пры правядзенні работ па захаванні і аднаўленні белай піхты ў Беларусі.

npbp.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    • «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип