Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы альбом

27.10.2021 Музыка

Вядомы беларускі гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы альбом «Не тот человек». У яго ўвайшлі 9 песень.


photo_2021-10-27_09-28-48.jpg

«Галоўнай тэмай альбома з’яўляецца тэма развітання і вечнай разлукі з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у некаторым сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася. Мы запісалі гэта ў дастаткова складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару, цяпер рады падзяліцца сваёй маленькай перамогай. Пачастуйцеся пладамі беларускай восені, якія забрадзілі», — пішуць музыкі пра рэліз.

Бліжэйшыя канцэртныя прэзентацыі: 30.10 — Кіеў // 4.11 — Варшава // 25.11 — Масква // 26.11— Санкт-Пецярбург