Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 - 25.01.2026 17:00 - 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

У сераду, трэцяга снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца выстава Уладзіміра Шапо "Казкі Уладзіміра Шапо".


У экспазіцыю ўвайшлі выбраныя творы з чатырох серый аўтара – "Казкі Старога Браслава", прысвячэнні Віцебску, Полацку і "Мастакі. Прарокі".

Казкі старога Браслава, вечна маладога Віцебска, аднапавярховага Полацка - жывапісныя і графічныя серыі адкрытага фармату: яны бесперапынна папаўняюцца новымі гісторыямі і мастацкімі рашэннямі. Гісторыямі, расказанымі самімі гарадамі, падслуханымі і падгледжанымі ў дынамічнай плыні жыцця. Гісторыямі невыдуманымі, але настолькі яркімі, што яны здаюцца фантастыкай.

Запраўленыя мясцовым каларытам і непазбыўнай любоўю да роднай зямлі, казкі Уладзіміра Шапо раскрываюцца як анталогія беларускага характару, як аналіз сучаснай і пазачасавай нацыянальнай карціны свету.

Проста трэба даверыцца аўтару, і вы самі не заўважыце, як дойдзеце па Ніжнепакроўскай да Сафійскага сабора, як пазнаёміцеся з найцікавымі людзьмі, якія цяпер жывуць і даўно сышлі, як самі станеце часткай гэтай бясконцай стракатай пражы, гэтага карнавалу жыцця, дзе кожнаму знойдзецца месца.

Уладзімір Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 г. у пасёлку Відзы Віцебскай вобласці. У 1967 - 1972 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта. Працуе ў тэхніках графікі, акварэлі, акрылу. З 1989 г. – член Беларускага саюза мастакоў. З 1980 г. і да гэтага часу з'яўляецца членам Мастацкай рады горада Наваполацка. Жыве і працуе ў Мінску.

Выстава працягнецца да 25 студзеня.

Уваход на адкрыццё - вольны.


Вам можа быць цікава

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ