Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 - 29.01.2026 18:30 - 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

21 лістапада ў музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрываецца выстава выцінанак мастачкі і паэткі Кацярыны Масэ.


Яна стварае як класічныя карціны ў тэхніцы выцінанкі, так і вялікафарматныя выцінаныя палотны.

"Ствараючы выцінанку, ты не ведаеш дакладна, што ў цябе атрымаецца ў выніку! Што выявіцца перад табою, калі ты нарэшце разгорнеш складзены аркуш? Кожны вобраз – нечаканасць, таямніца. Акурат як у жыцці! Калісьці папера была для мяне проста паперай, а нажніцы – проста нажніцамі. Сёння гэта – магчымасць “прарэзаць” заслону штодзённасці і паглядзець: а што там – па той бок звычайнага аркуша?” – так распавядае пра сваю творчасць спадарыня Кацярына.

На адкрыццё ўваход вольны. У іншыя дні - 2,50 рублі школьнікам і студэнтам і 5 рублёў дарослым.

Выстава працуе да 29 студзеня.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ