Музей Адраджэння з’явіцца ў Скарынаўскай бібліятэцы

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане пачынае рэканструкцыю аднаго са сваіх памяшканняў, у якім размесціцца новы Музей Адраджэння.


Muziej Adradžennia

Ён будзе апавядаць пра беларускую гісторыю і культуру з канца 19-га стагоддзя і да сённяшніх дзён. Экспанаты музею будуць выстаўленыя не толькі ў адрэканструяванай залі, але і ў віртуальнай прасторы.

Таксама на сайце Скарынаўкі паведамляецца, што бібліятэка пабудавала дадатковае сховішча на падземным паверсе з сучаснай сістэмай кантролю тэмпэратуры і вільготнасьці.

Паводле куратаркі Караліны Мацкевіч, новая заля дазволіць Скарынаўцы захоўваць яе багатую калекцыю пэрыядычных выданьняў у адным лёгкадаступным месцы і вызваліць прастору для новых кніг і іншых скарбаў.

Апякун Павал Шаўцоў заўважыў, што гэта гістарычны момант – першае пашырэньне сховішчаў Скарынаўкі з часу ейнага заснаваньня ў 1971 годзе.

Супрацоўнікі Скарынаўскай бібліятэкі запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да амбітнага праекту па стварэнні Музея Адраджэння.

Як дапамагчы?

  • падтрымаць фінансава (дэталі можна знайсці тут);
  • перадаць экспанаты для музею;
  • алічбоўваць дакументы;
  • прафесійна фатаграфаваць экспанаты;
  • рэдагаваць артыкулы для вэбсайту музею;
  • паўдзельнічаць у будаўніцтве, прыборцы;
  • знойдзецца і іншая праца.