«Кніга, пра якую ўвосень будуць гаварыць усе». Напрыканцы жніўня выйдзе новы раман Альгерда Бахарэвіча

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». Кніга з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер можна аформіць папярэднюю замову.

pierachody-bacharevicz.jpg

«Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва ўсім свеце.

„Падземныя пераходы“ — гэта глыток свежага паветра, дзёрзкі погляд на рэчаіснасць, які спадабаецца далёка не ўсім. Але Альгерд у сваёй сутнасці такі пісьменнік — не хоча падабацца, проста гне сваю лінію», — так піша пра раман выдавецтва ў сваіх сацсетках і заахвочвае прачытаць першымі «кнігу, пра якую ўвосень будуць гаварыць усе».

Ужо можна аформіць папярэднюю замову на кнігу па спасылцы.