З’явіўся новы бясплатны відэакурс пра гарадскія грамадскія прасторы

17.06.2021 Адукацыя

Лятучы ўніверсітэт запрашае на новы бясплатны відэакурс пра гарадскія грамадскія прасторы. Курс для гарадскіх актывістаў і ўсіх, каго цікавіць урбаністыка, магчымасці даследавання і паляпшэння гарадоў.

Відэакурс кандыдата сацыялагічных навук, метадолага Таццяны Вадалажскай «Грамадскія прасторы: як зрабіць горад горадам» дапаможа вам знайсці адказы на пытанні рэалізацыі права на горад і ўладкавання гарадскіх грамадскіх прастораў.

Прайшоўшы курс, вы даведаецеся:

– чаму не кожны населены пункт з назвай «горад» на самой справе з'яўляецца горадам

– навошта ў горадзе грамадскія прасторы і як яны працуюць

– як даследаваць якасць грамадскіх прастораў у горадзе

– якія метады дапамагаюць палепшыць гарадскія грамадскія прасторы

– што значыць «права на горад» і якія ўмовы для яго рэалізацыі ёсць у Беларусі

– як развіваць гарадскія супольнасці

–як развіваюцца беларускія грамадскія прасторы і горады.

Курс складаецца з васьмі тымаў, кожная з якіх уключае відэа лекцыі і дадатковыя матэрыялы. Курс бясплатны і адкрыты. Для доступу да дадатковых матэрыялах патрабуецца простая рэгістрацыя на платформе.

Каб праверыць сябе на веды пра грамадскія прасторы можаце прайсці тэст «Горад сонца або горад для людзей».

Паводле прэс-рэліза