• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.12.2022 | Грамадства Адукацыя

Як зрабіць першыя крокі да жыцця ў стылі «Нуль адходаў»? Парады экаактывісткі

У межах экафестывалю «Пікнічок» яго стваральніца Юлія Саковіч расказала для 1387 пра ўласны вопыт жыцця ў стылі «Zero Waste» і параіла, як зрабіць першыя крокі. Аказваецца, гэта не так і складана. Падаецца, многія з нас ужо робяць нешта, з пералічанага бабруйчанкай, і нават не задумваюцца пра тое, што так ратуюць планету ад залішняга смецця.


photo_2022-12-08_10-54-26.jpg

Што ж такое жыццё ў стылі «Нуль адходаў»? Гэта ўсвядомлены падыход да пакупкі і выкарыстання рэчаў, пераход з аднаразовага — на шматразовае. Юлія Саковіч расказвае, што яна з сям’ёй «не такі ўжо і маленькі экаслед пакідаюць», але адзначае важнасць імкнення пакінуць пасля сябе як мага менш смецця.

«Я размаўляю пра гэта з дзецьмі, спрабую шматразовыя альтэрнатывы. Некаторыя з іх пакажу ў час эфіру», — тлумачыць бабруйчанка. Таксама яна дадае, што падпісчыкі старонкі «Экапікнічок» даволі часта звяртаюцца да яе з сваімі ідэямі — хтосьці вяжа дыванкі з пакетаў з-пад малака, хтосьці робіць кветкі — альтэрнатыву пластыкавым. То-бок галоўнае — жаданне.

А вось бытавыя парады, якімі дзеліцца Юлія:

Звярні ўвагу на рэчы, якія ўжо ёсць у тваім доме, правядзі дэтокс прасторы. Вызнач, якія рэчы можна аддаць іншым, якія можна адрамантаваць і зноў карыстацца, ці перапрацаваць, выкарыстаць неяк па-іншаму. «Напрыклад, я аддаю сукенкі ў атэлье, іх там перашываюць трохі, робяць зноў актуальнымі, і я магу зноў іх насіць», — кажа Юлія.

Можна карыстацца паслугамі стылістаў — а яны ёсць і ў Бабруйску, каб яны дапамаглі па-новаму камбінаваць рэчы, якія, як табе падаецца, ужо надакучылі.

Завядзі шматразовыя альтэрнатывы аднаразовым прадметам. Гэта, дарэчы, дазваляе эканоміць.

Не выкідай заламаныя рэчы, спрабуй іх адрамантаваць.

Кірмашы-фрымаркеты вельмі класная ідэя! На іх можна аднесці рэчы, якія табе надакучылі, і ўзяць рэчы, якія надакучылі іншым, але спадабаліся табе.

Сартуй смецце! Пачні з макулатуры, пластыку, накрывак. «Мы раней збіралі харчовыя адкіды і завозілі ў прытулкі жывёлам, але цяпер мае бацькі робяць з адкідаў кампост», — кажа Юлія.

Што яшчэ можна зрабіць?

Юлія раіць складаць план пакупак перад тым, як ісці ў краму ці на кірмаш. «Сама заўважала, што калі заходзіш у краму кшталту «3 цаны», вочы разбягаюцца, хочацца купіць шмат рэчаў, нейкіх вазачак, падставачак з пластыку. А ўсё гэта праз нейкі час непазбежна трапляе ў смецце. Таму лепей набываць рэчы з прыродных матэрыялаў, якімі прыемна карыстацца — з шкла, дрэва, гліны.

Завесці невялікі «набор экаактывіста»:

Торба-шопер з шчыльнай тканіны, каб не набываць пакеты.

Замест кубачкаў — тэрмас ці экакубачак, каб браць з сабой/набываць каву ці гарбату і не набываць аднаразовыя.

Шматразовыя бутэлечкі для вады, каб не набываць аднаразовыя.

Замест крамных вяхотак для цела і посуду — вязаныя джутавыя вяхоткі, што пасля добра распадаюцца ў глебе.

Насіць з сабой экамяшочкі, фруктоўкі — для круп, гародніны-садавіны.

Ланчбоксы — імі можна замяняць аднаразовы посуд ці набываць нешта ў іх.

Экакасметыка. Юлія кажа, што мае дэзадарант без адушак і шкодных рэчываў, які прадаецца ў экаўпакоўцы. Таксама яна набывае касметыку на разліў, гэта дазваляе не набываць лішнія касметычныя сродкі. Ёсць таксама цвёрдыя шампуні і нават бальзамы для валасоў, якія не патрабуюць упакоўкі.

Зменшыць колькасць мыючых сродкаў, многія можна замяніць содай, воцатам, гарчыцай.

Пазбягаць упакоўкі. Асабліва там, дзе яна не трэба (напрыклад, калі ў цэлафан закручваюць кветкі; пакеты, у якія ў крамах пакуюць нават дробныя рэчы і таму падобнае).

Бізнесоўцам адмовіцца ад візітовак і буклетаў. «Гэты від рэкламы сыходзіць у мінулае, зараз пераходзяць на анлайн-рэкламу, а пакупнік можа адсканаваць к’юаркод. Да таго ж, як правіла, гэта папера цяжкая для перапрацоўкі», — тлумачыць Юлія Саковіч.

Ёсць нават шматразовыя пракладкі, якімі актыўна карыстаюцца бабруйчанкі. Дзе ўзяць? А вось тут, па спасылцы.

«Мяркую, што нават такі мінімум высілкаў ужо можа пазбавіць нас ад некалькіх кілаграмаў лішняга смецця ў год», — рэзюмуе аўтарка «Пікнічка».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип