• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.09.2017 | Грамадства

Заява фігурантаў “Справы патрыётаў”: “Нягледзячы ні на што, кожны з нас будзе працягваць служыць Радзіме”

Паўгады прайшло з моманту ўзнікнення “Справы патрыётаў”, першыя затрыманні па якой адбыліся 21 сакавіка гэтага года. Мы спадзяваліся, што зацікаўленым дзяржаўным структурам хопіць шасці месяцаў, каб разабрацца і зразумець: падставаў для ўзбуджэння крымінальных справаў па артыкулах 293 ч. 3 ды 287 не было і няма.

sprava_patryjotau

Так, справа па артыкуле “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (293 ч. 3) была спыненая, але замест асэнсавання памылковасці ўзбуджэння згаданых справаў, за гэты час ні з адной асобы па справе “аб незаконным узброеным фармаванні” не было знятае абвінавачванне, і 21 верасня тэрмін следства па арт. 287 зноў працягнуты.

Так, мы ўсе – фігуранты “Справы патрыётаў” – сёння знаходзімся на свабодзе, адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні, але справа не спыненая. І непрыемным “сюрпрызам” стала нядаўняе пазбаўленне ліцэнзіі Ганны Бахціной, адваката ключавога фігуранта справы Міраслава Лазоўскага, якога следства спрабавала прадставіць лідэрам міфічнай “узброенай арганізацыі”.

Відавочна, такое рашэнне ў дачыненні да аднаго з найбольш вядомых адвакатаў краіны палітычна матываванае, вытрыманае ў духу помсты за сумленнае выкананне Ганнай Віктараўнай сваіх прафесійных абавязкаў у якасці юрыста і адваката. Спадзяемся, што падобная практыка не будзе прымененая да іншых адвакатаў, а несправядлівае рашэнне ў дачыненні да Ганны Бахціной будзе адмененае.

Мы па-ранейшаму заяўляем аб сваёй невінаватасці і перакананыя: як самі арышты, так і надуманыя абвінавачванні ў крымінальных злачынствах, што сталі падставай для “Справы патрыётаў”, – гэта цалкам палітычнае рашэнне, якое не мае фактычных падставаў і звязанае з няздольнасцю дзяржаўных структураў справіцца з узніклай агульнай напружанай палітычнай і сацыяльнай сітуацыяй у краіне ў лютым-сакавіку 2017-га.

Як трапна адзначыў Аляксей Абрамаў: “Ва ўмовах пошуку дзяржчыноўнікамі магчымасці падоўжыць час свайго знаходжання на пасадах, яны спрабуюць любым чынам прыцягнуць знешнія рэсурсы для фінансавання стабільнасці сістэмы. У гэтым “шпагаце” паміж Усходам і Захадам, у шахматнай партыі з нябачнымі нам гульцамі, мы апынуліся ўцягнутымі ў гамбіт, дзе атрымалі ролі пешак, якімі без ваганняў ахвяравалі для дасягнення ўяўных мэтаў”.

Пры гэтым, абвінавачанні ў спробе арганізацыі “масавых беспарадкаў”, а пасля – у “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” не маюць нічога агульнага ані з колішняй дзейнасцю ўжо даўно не існуючай спартова-патрыятычнай арганізацыі “Белы Легіён”, ані з персанальнай дзейнасцю і жыццём кожнага з нас, хто з-за палітычных гульняў трапілі пад рэпрэсіі.

“Я ніколі не думаў, што любоў да Радзімы, а таксама выхаванне і заахвочванне падобных якасцяў у іншых, можа трактавацца як злачынства. Дзяржава прапагандуе і спорт, і здаровы лад жыцця, і службу ў войску… – усё тое, што папулярызую і я асабіста, і мае сябры. Дык за што з нас робяць злачынцаў – за падтрымку дзяржаўнай палітыкі ў гэтых накірунках?”, – адзначае Віктар Данілаў.

“Як сведчыць гісторыя, асабліва ў крытычныя для краіны часы менавіта патрыёты ставалі найкаштоўнейшым рэсурсам дзяржавы. А ганьбаванне і перакручванне на негатыўны лад самога паняцця “патрыёт” супярэчыць базавым інтарэсам любой дзяржавы”, – лічыць Міраслаў Лазоўскі.

Мы хочам падзякаваць усім, хто не паверыў дзяржаўным СМІ, якія спрабавалі зрабіць з нас крымінальнікаў, а таксама ўсім арганізацыям, ініцыятывам і асабіста кожнаму, хто аказваў дапамогу і падтрымку і нам, і нашым сем’ям, ахвяруючы сваім спакоем і дабрабытам.

“Калі б не людская хваля салідарнасці і дапамогі, аб’ектыўнае асвятленне і пільная ўвага з боку журналістаў незалежных выданняў, разуменне і падтрымка міжнароднай супольнасці, найперш прадстаўнікоў амбасадаў замежных краін, імаверна, мера стрымання дагэтуль не была б змененая, і годныя людзі заставаліся б за кратамі. І мы верым, што такая хваля салідарнасці дапаможа паставіць апошнюю кропку ў гэтай надуманай справе – спыніць яе з-за адсутнасцю складу злачынства”. – падкрэслівае Ніна Шыдлоўская, грамадскі прадстаўнік фігурантаў “Справы патрыётаў”.

На жаль, былі і спробы спекуляцый на нашай бядзе. Таму мы вымушаныя звярнуцца з перасцярогай: любое пазіцыянаванне сябе якімі-кольвек асобамі як чальцоў “Белага Легіёна”, дзейнасць ад імя гэтай ужо не існуючай арганізацыі, збор грошаў як быццам бы на патрэбы “арганізацыі” альбо яе чальцоў, просім лічыць формай махлярства, якое мяжуе з правакацыяй. Нагадваем, што “Белы Легіён” ужо працяглы час як спыніў існаванне, а колішнія яго ўдзельнікі не мелі і не маюць намеру аднаўляць падобнай структуры.

Мы, фігуранты “Справы патрыётаў”,

– падкрэсліваючы сваю невінаватасць перад законам,

– адзначаючы палітычную матываванасць узнікнення такой справы,

– маючы падставы для сумневу ў аб’ектыўнасці вядзення следства, і таму не ўяўляючы, як доўга нашы асабістыя лёсы і лёсы нашых сем’яў будуць выкарыстоўваць у палітычнай гульні, сцвярджаем наступнае:

Нягледзячы ні на што, кожны з нас будзе працягваць справу нашага жыцця – служэнне Радзіме праз развіццё беларускай культуры, пашырэнне беларускай мовы, умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, адстойванне нацыянальных інтарэсаў усімі законнымі спосабамі дзеля ўмацавання і абароны канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Фігуранты “Справы партрыётаў”:

Абрамаў Аляксей, Бяляўскі Андрэй, Данілаў Віктар, Дундукоў Андрэй, Зімніцкі Аляксандр, Кавальчук Іван, Комлік-Ямацін Андрэй, Лазоўскі Міраслаў, Мароз Віктар, Новік Дзмітрый, Пашкевіч Цімур, Румянцаў Уладзімір, Стрыбульскі Сяргей, Яўдаха Алесь, Фёдараў Уладзімір

26.09.2017 г.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип