Выстава, адкрытая 1 кастрычніка 2010 года ў інстытуце імя Гётэ, праходзіць у межах святкавання пяцідзесяцігоддзя фотаклуба “Мінск”. У галерэі і бібліятэцы інстытуту размясціліся фотапрацы, зробленыя ў розных краінах свету і ў розных тэхніках адным аўтарам. На адкрыццё з Германіі прыехаў сам фатограф, які з’яўляецца сябрам фотаклуба. Гэта яго чацвёртая персанальная выстава. Ячшэ Ёрг Айднер удзельнічаў у шматлікіх міжнародных выставах, мае узнагароды.
Юры Сяргеевіч Васільеў, фотамастак
“Мы часта размаўляем пра вайну і занадта рэдка – пра мір. А фота на гэтай выставе паказваюць свет і накіраваныя і ўзаемадзеянне народаў ”, – сказаў Юры Сяргеевіч Васільеў на адкрыцці выставы Ёрга Айднера “Фотаграфіка”.
Ёрг Аднер і Яўген Карпавіч Казюля
Як немец патрапіў у беларускі фотаклуб? Усё досыць проста: у сямідзясятых гадах, прыехаўшы вучыцца ў беларускі політэхнічны інстытут, заняўся фота. Цяпер Ёрг Айднер мае магчымасць вандраваць па свеце і фатаграфуе абсалютна розныя мясціны: прыроду ў Германіі і музей ў Беларусі, лаву ў Ісландыі і даламіты ў Італіі. На фота няма сцэнаў гвалту, мяккае святло колераў прыроды суседнічае з чорна-белымі фота.
Назоў “Фотаграфіка” дадзены ў адпаведнасці з перавагамі нямецкага фатографа ў творчасці. Яго працы выкананыя ў розных тэхніках: “Я здымаю без фільтру і на экране бачу карціну ў інфрачырвоным святле; яно стварае зусім іншы настрой месца. Мае здымкі апрацаваныя фоташопам. Салярызацыі, каторыя месцяцца тут, адсканаваныя з плёнкі і апрацаваныя; атрымліваюцца кантрастныя фота з рэзкімі абрысамі.” – распавядае аўтар.
Германія. Дрэва на востраве Вумзэе. 1998
У гэтым юбілейным годзе для народнага фотаклуба “Мінск” праходзіць шмат выставаў, сярод якіх “Фотаграфіка”. Яна аднайменная яшчэ чатыром, што праходзілі ў Мінску 40 год таму – з плёначных здымачоў. Як кажа Яўген Карпавіч Казюля, старшыня Народнага фотаклуба “Мiнск”, тыя фота здзіўляюць і ўражваюць фатографаў дагэтуль. Таму сярод імпрэзаў, што адбудуцца ў межах святкавання пяцідзесяцігоддзя фотаклуба “Мінск” пройдзе і выстава “Фотаграфіка. Сорак год пасля”, дзе можна будзе ўбачыць фотаздымкі, зробленыя яшчэ на плёнку. Выстава старых і новых графічных фота сапраўды ўяўляе сабой вялікую падзею, тут сустракаюцца старыя і і новыя працы і людзі.