Кампанія “Будзьма!” віншуе ўсіх беларусаў з Міжнародным днём роднай мовы і абвяшчае акцыю “Не маўчы па-беларуску!”
Для ўсіх, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня, кампанія стварыла серыю паштовак, якія адназначна дапамогуць у штодзённай камунікацыі па-беларуску. Аўтаркі праекта, маладыя таленавітыя мастачкі Дар’я Мандзік і Яна Войцік, сталі не толькі пераможцамі конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” але і пераможцамі конкурсу “Мы-2012”, і цяпер разам з кампаніяй заклікаюць: не маўчы па-беларуску!
Апраніся па-беларуску! — першая з новай адукацыйнай серыі паштоўка, якую кампанія сёння прадстаўляе.
Паштоўкі будуць распаўсюджвацца праз сістэму Fly Cards, а таксама на мерапрыемствах кампаніі ў Мінску і рэгіёнах. Шукайце, бярыце, удасканальвайцеся!
Наступная паштовачка з’явіцца і на сайце кампаніі, і на стэндах Fly Cards 7 сакавіка.
Не маўчым па-беларуску разам!