Неабыякавыя да мінулага Гальшан наведалі гістарычную гасцёўню ў ашмянскім музеі

19 лістапада ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча адбылася гістарычная гасцёўня “Сучаснае старое мястэчка”.

Пра гэта паведамляе сайт Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча.

Вучаніца 6-га класа Паліна Бартановіч расказала пра “Падарожжа па Гальшанскаму краю”; краязнаўца Валянціна  Лабуніна пазнаёміла гасцей музея з валунамі і камянямі – помнікамі Гальшанскай зямлі. Выступленне настаўніка гісторыі сярэдняй школы №2 Ашмян Алены Апанэль было прысвечана фотапраекту “Старыя і новыя Гальшаны”. Завяршыў шэраг выступаючых дызайнер і краязнаўца Сяргей Верамейчык з выступленнем “Спробы рэканструкцыі замка Паўла Стэфана Сапегі”.

Мепрапрыемства стала своеасаблівым прысвячэннем юбілейным датам: 405-годдзю заканчэння будаўніцтва замка, 450-годдзю з дня нараджэння яго ўладальніка П.С. Сапегі, а таксама 735-годдзю самога мястэчка.

Фота з сайта oshmuz.by

kraj.by паводле сайта Ашмянскага краязнаўчага музея

Тэгі: ,