• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.09.2015 | Літаратура

Некалькі камянёў у адрас «Сямі камянёў»

На кнігу Аляксея Шэіна «Сем камянёў» немагчыма знайсьці адмоўнага водгуку. Уважаючы, што аўтару дэбютнай кнігі крытыка мусіць быць карыснай, мне й захацелася напісаць пару слоў. Раман падаецца мне страшэнна важным і патрэбным. Кажу адразу, бо пасьля мне будзе цяжка да гэтага вярнуцца.

«Сем камянёў» — безумоўна, нядрэнны і, калі глядзець на продаж, пасьпяховы беларускі літаратурны праект. Аўтар адрозьніваецца ад астатніх беларускіх пісьменьнікаў тым, што ў яго ёсьць культурніцка-палітычныя пляцоўкі, дзе ён зьяўляецца безумоўным «opinion leader», і таму клапаціцца пра хоць якога, аднаго-адзінюткага чытача яму ня трэба (біяграфія Шэіна лёгка знаходзіцца ў пошуку, і я ня буду яе пераказваць). Падкантрольная аўдыторыя, можна сказаць, паўплывала на зьмест кнігі і нават на ейны сюжэт. І ўсё гэта магло б ператварыцца ледзь не ў агітку для маладых хадэкаў і іх сем’яў — фантастычную кніжку «пад фэнтэзі», дзе пацан і дзяўчына клеяць улёткі, выклікаюць людзей на плошчу і зрынаюць дыктатуру пры дапамозе анёлаў і эвангелістаў — каб у раман не пачала нахабна перціся літаратура.

Я б сказаў, што літаратура ў «Сямі камянях» пакуль адчувае сябе чужароднай. Яна толькі спрабуе адваяваць сабе прастору ў мэтанакіраванай тэлеалягічнасьці аўтара. Апошні цягам 400 старонак кідае свайго галоўнага героя з аднаго месца ў другое, дзе той, не пасьпяваючы нават агледзецца, пакорліва выконваючы волю стваральніка, вымушаны выпраўляцца ў новае падарожжа. Калі і ўзьнікае нейкая драбяза, штучка-дручка, хатка, пакойчык і г. д., то іхнае функцыянальнае значэньне абавязкова павінна быць абгрунтавана ў сюжэце. Кожная стрэльба мусіць стрэліць, а ня проста так правісаць на сьцяне.

Зразумела, квэставасьць закладзеная ў самым жанры. Тым ня менш, звычайная фэнтэзійная сытуацыя пошуку героямі артэфактаў у Шэіна спачатку заяўляецца ў выглядзе, уласна кажучы, сямі камянёў, але пазьней самы пошук страчвае характар квэставасьці, бо знайсьці ўжо трэба не камяні, а іх захавальнікаў. Пасьля й захавальнікі адыходзяць на другі плян, бо ў справу актыўна ўмешваюцца галоўны герой са спарынг-партнэрам і становяцца першай скрыпкай. Тое самае і зь іншымі фэнтэзійнымі канонамі. Магія? Яе тут практычна няма, калі не называць гэтым словам Ісусаў удзел у сюжэце. Міталягічныя істоты? Бадай, апрача гіганцкага балотнага чарвяка, іх тут таксама няма. Што ж гэта — фэнтэзі? Хутчэй, фантастычны раман з клясычным героем-«патрапленцам».

Па сутнасьці, «Сем камянёў» — ілюстрацыя таго, як можа пажартаваць з аўтара зманлівае ўяўленьне пра лёгкі жанр. Падаецца, на менскіх кніжных развалах ляжаць сотні расейскамоўных фэнтэзійных кніжак, на каленцы, фактычна, зробленых. На фэнтэзі працуюць цэлыя кнігавыдавецкія карпарацыі, з усімі спадарожнымі атрыбутамі, кшталту генэратараў ідэяў, апрацоўшчыкаў, «літаратурных мурынаў» і рэдактараў. З другога боку, ёсьць прыклады клясыкаў літаратуры, кшталту оксфардзкага прафэсара Толкіна ці акадэміка Брытанскай Акадэміі Клайва Льюіса.

Кожны больш-менш прыстойны пісьменьнік піша азіраючыся на тое, што ён любіць. Няхай нават будзе пляваць вам у твар і даводзіць адваротнае. У рамане «Сем камянёў» такога азіраньня на традыцыю я ня бачу. І рэч не ў якіхсьці там цытатах ці адсылках да твораў. Папросту самое падарожжа героя ў краіне Эфэрыі спрабуе хутчэй адпавядаць вымогам жанру «высокага фэнтэзі», чым нейкім узорам «высокай літаратуры». І дзякуючы гэтаму няўмольна набліжаецца да вышэйпамянёных кніжных развалаў з шаблённымі раманамі. Іншая штука, што ў беларускамоўнай літаратуры кожная маслітаўская ці мідлітаўская ніша зеўрае пустэчай і халодзіць скразьняком. Праз гэта кожны беларускамоўны праект у гэтай галіне асуджаны на ўвагу і пэўны посьпех.

Кніга як кніга. Шчыра кажучы, стала трохі крыўдна за Толкіна і Льюіса. Я адкрыў на кампутары шэраг укладачак з артыкуламі пра раман Шэіна (ужо й ня помню, колькі іх было), і паўсюль стракацяць спасылкі на гэтыя імёны. Імёны насамрэч магутныя, з найлепшых у сярэдзіне ХХ стагодзьдзя мэдыявістаў: калясальнай вучонасьці філёляг і адзін з найвыдатнейшых тэолягаў-асьветнікаў. Абодва прасякнутыя дарэшты сусьветнай культурай, што бачыцца з кожнай старонкі «Нарніі» і «Ўладара». Больш правільна было б акцэнтаваць увагу якраз на маслітаўскім характары «Сямі камянёў», дзе гэтай культурнай падшэўкі няма ці яна вельмі тонкая — тады і чытачы «Інклінгаў» з большым спачуваньнем маглі б паставіцца да хібаў раману і да таго, што брыво ў працэсе будзе падымацца вельмі часта.

А хібы, бясспрэчна, ёсьць: адзначаная вышэй заціснутасьць аповеду, калі аўтар зацыклены на задуме і не дазваляе сабе найменшага адхіленьня ад падзейнасьці; беднаватая журналісцкая мова; вельмі слаба, пасьпешліва прапісаныя характары і недэталізаваныя партрэты герояў, асабліва з другога шэрагу; учынкі герояў і сюжэт у другой палове кнігі рухае ўсюдыісны «раяль у кустах». І, безумоўна, лабавая хрысьціянская «атака сходу», чаго сабе не дазвалялі ні шчыры англіканец Льюіс, ні тым больш строгі каталік Толкін. Гэты лабавы ўдар па чытачу (асабліва напрыканцы), разжаваньне кожнага кроку і ўчынку спараджае моцны сум і старэчае хэканьне.

Але на Deus ex machina ёсьць і «дэман экс рабрына»: калі апавядальнік хоць трошку дае сабе вольніцу, узьнікаюць кароткія, але файныя візуальныя апісаньні прасторы; дзівосныя расьліны крыху запаўняюць адсутнасьць дзівосных істотаў; вельмі добра ўяўляюцца сутычкі і бітвы. Дый «псыхалягізм» у дзеяньнях галоўнага героя і дыктатара Вормара, хоць і сумбурна, але больш-менш лягічна выпісаны. Тым ня менш, гэтага «празаічнага мяса» кнізе яўна бракуе, яго пакуль што вельмі мала. Але самы факт наяўнасьці іскраў сьведчыць пра магчымасьць узгараньня полымя.

Я таму так падрабязна пішу пра сваю скруху, што ўсё разжавана, што не пакінута ніводнай таямніцы, што распаведзеная гісторыя (а яна ж так важная для літаратуры!) адступае перад «высокай ідэяй», бо мне б хацелася бачыць дзясяткі такіх раманаў на беларускай мове, бачыць нашых «Потэраў» і «Фрода» і, адпаведна, даўжэразныя чэргі перад кнігарнямі. Але, відавочна, пакуль нашая праектная літаратура яшчэ зеленаватая. Першая ластаўка ў выглядзе кнігі Шэіна хутчэй пацьвярджае, чым абвяргае гэта.

 

Ціхан Чарнякевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип