• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.05.2018 | Грамадства

«Непанятны» Каліноўскі і незразумелы Калінін

Да цырымоніі перапахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага афіцыйная РБ пакуль ня выказала ніякай цікавасьці. Не таму, што ня любіць Каліноўскага, а таму, што ён для яе такі самы «непанятны», як Касьцюшка, як БНР, як сама гэтая краіна, адлюстраваная ў паўстанцкім споклічы «Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна».

У БССР Кастусь Каліноўскі быў прызнаным нацыянальным героем. Выходзілі кнігі, здымаліся фільмы, называліся партызанскія атрады і вуліцы. У РБ ордэн Каліноўскага стаў адной з галоўных новых дзяржаўных узнагарод. Яшчэ да Лукашэнкі, натуральна. Лукашэнка скасуе гэты ордэн у 2004-м. Але наша гісторыя пачалася раней – піша Сяргей Дубавец на сайце Радыё Свабода.

У 2001-м першай уздымае і дасьледуе тэму магілы героя Радыё Свабода. Улады РБ тым часам палююць на актывістаў, якія хочуць адзначыць даты славутага паўстаньня. Усебеларускі Касінерскі фэст, які рыхтаваў у 2013 годзе астравецкі асьветнік Алесь Юркойць, стаў яго апошняй ініцыятывай перад арыштам у КГБ і доўгім турэмным тэрмінам.

Устаноўка помніка паўстанцам 1863 году ў вёсцы Слабодка. 15 лістапада 2013 году. Алесь Юркойць першы справа
Устаноўка помніка паўстанцам 1863 году ў вёсцы Слабодка. 15 лістапада 2013 году. Алесь Юркойць першы справа

Артыкулы і кнігі працягваюць выходзіць выключна ў незалежных СМІ і выдавецтвах.

Калі Радыё Свабода напісала пра пахаваньне паўстанцаў у Вільні на Замкавай гары (гара Гедыміна), адказныя асобы ў Літве рашуча адмаўлялі, што такая магіла там ёсьць. Сама гара — сымбаль літоўскай дзяржаўнасьці і там ня мусіць падмешвацца ніякае «Люблю Беларусь!». Літоўцаў, прынамсі, можна зразумець.

Паўтара года таму гара «паплыла», стала імкліва разбурацца, агаліліся чалавечыя парэшткі, за працу ўзяліся археолягі. Праўда выйшла на паверхню — гэта насамрэч паўстанцы. Пачаўся працэс ідэнтыфікацыі, у які ўключыліся беларускія недзяржаўныя гісторыкі і бізнэсоўцы, тэму ўвесь час асьвятляюць недзяржаўныя СМІ.

Я пра што? Кожная дзяржава мае сваю легенду. Каліноўскі для беларускай дзяржавы — ключавая постаць, як і Касьцюшка, як і БНР. Калі гэтую постаць «выняць», «непанятнай» становіцца сама дзяржава. Шмат хто гэта разумее і адчувае, таму і ўдзельнічаюць у справах адраджэньня з уласнае волі. І тое, што РБ на перапахаваньні ня будзе, зусім ня значыць, што там ня будзе Беларусі. РБ не было і на сотых угодках БНР і ў пастаўленым на народныя грошы помніку Касьцюшку…

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку
Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку
25 сакавіка 2018. 100-я ўгодкі БНР каля Менскай опэры
25 сакавіка 2018. 100-я ўгодкі БНР каля Менскай опэры

Паказальнае нядаўняе прызнаньне чыноўніцы, галоўнай у РБ над кнігамі, якая пры тым кіруе літаратурнымі журы. Яна кажа, што Рублеўская для яе крыху складаная. Кожны, хто ў тэме, разумее, што напісаныя папулярна раманы Рублеўскай ня больш складаныя за самага чытанага ў беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча. Гэтае прызнаньне — як мэтафара таго, што ў Беларусі «непанятна» для РБ.

У сваю чаргу для Беларусі ў РБ незразумелая роля міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і культуры, усе навіны пра дзейнасьць якіх носяць, як правіла, кур’ёзны характар. Звычайна нешта забараняецца або закрываецца. Як тое памятнае паведамленьне пра закрыцьцё 260-ці бібліятэк, зь якога ў РБ пачаўся «Год культуры».

У сфэры гуманістыкі на нашых вачах адбываецца ці то дзяржавазамяшчэньне, ці то асобнае будаваньне сапраўднай беларускай дзяржавы «за народныя грошы». І займаюцца гэтым людзі, на падаткі якіх утрымліваецца цэлая армія чынавенства па ўсёй краіне, якія ў большасьці выпадкаў робяць усё, каб гэтага будаваньня не дапусьціць.

Няўдзел афіцыйнай дэлегацыі РБ у перапахаваньні паўстанцаў для Беларусі мала істотны. Істотнымі для РБ былі б перамовы зь літоўскім бокам пра перанос пантэону ў Менск. Але ў Менску пакуль вольнага месца для плошчы і помніка Каліноўскаму няма. Тут на месцы нацыянальнага героя Беларусі ёсьць, напрыклад, помнік і аднайменная плошча нічым не зьвязанага зь Беларусяй або зь нейкімі добрымі справамі Міхаіла Іванавіча Калініна. Месца героя займае чалавек, які добраахвотна «здаў» сваю жонку ў ГУЛАГ.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип