Тэст для вандроўнікаў ад «Будзьма!». Пазнай краіну па малюнку пазамінулага стагоддзя.
Для нашчадкаў велічную эпоху каралеўскіх замкаў, княскіх палацаў, шляхецкіх сядзібаў зафіксаваў на сваіх карцінах Напалеон Орда. Ён пакінуў нам найбагацейшую спадчыну ў выглядзе 1150 малюнкаў і акварэляў з замалёўкамі гарадскіх пейзажаў і архітэктурных перлін Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Прапануем у нашым тэсце павандраваць па мясцінах былой Рэчы Паспалітай і здагадацца, у якой краіне зараз помнікі, што выявіў у сваіх працах славуты мастак.