Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» цяпер можна паслухаць

Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец, якая ўжо перакладзена на некалькі еўрапейскіх моваў, з’явілася ў аўдыяфармаце на «Еўрарадыё».

«Pa što idzieš, voŭča?»

«Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць», — гаворыцца ў анатацыі да «балотнай казкі» Евы Вежнавец.

Аповесць можна паслухаць на CastboxApple PodcastsБеларуская ПалічкаSpotify PodcastsGoogle Play BooksSpotify Audiobooks.