• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.02.2018 | Літаратура

Пабачыць свет кніга для дзетак “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”

На краўдфандынгавай платформе “Улей” распачаўся збор сродкаў на выданне кнігі для дзяцей 6-10 гадоў “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”. Аўтар –перакладчыца Ганна Янкута, ілюстрацыі – Лілі Давыдоўскай.

Краўдфандынгавая кампанія працуе па прынцыпе перадзамовы, і падтрымаўшы праект, чытачы атрымаюць кнігу па самым нізкім кошце.

vokladka

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката і хлопчыка Алеся ў Парку Чалюскінцаў, завязваецца іх сяброўства з суседзямі – прывідамі, вераб’ямі і мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.

Чым кніга асаблівая? Па-першае, дзеянне адбываецца ў сапраўдных сённяшнім Мінску: вы пабываеце ў завулку Калініна, бульвары Талбухіна, Парку Чалюскінцаў. Па-другое, “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў” – толькі першая кніга з серыі пра незвычайнага ката і яго сяброў. Чытачоў чакае працяг – каб сабраць усю калекцыю, варта пачынаць ужо цяпер! Па-трэцяе, ілюстрацыі ў кнізе жывуць асобным жыццём: калі іх уважліва разгледзець, то можна ўбачыць, што персанажаў трошкі больш чым у тэксце, і ў гэтых загадкавых персанажаў таксама ёсць свая цікавая гісторыя.

Ганна Янкута. Фота Алены Казловай

Ганна Янкута. Фота Алены Казловай

Кнігу напісала вядомая перакладчыца кніг для дзяцей і дарослых Ганна Янкута. Дзякуючы ёй па-беларуску з’явіліся на свет гісторыі пра Шэрлака Холмса, зімовая казка з прывідамі “Калядны харал” Дыкенса, кніга жахаў “Замак Отранта” Уолпала і шмат чаго яшчэ. Арыгінальныя малюнкі стварыла Ліля Давыдоўская – ілюстратарка і дызайнерка, выпускніца Акадэміі мастацтваў, якая жыве і працуе ў Каіры (Егіпет). Замалёўкі з розных гарадоў і краін можна паглядзець у яе акаўнце Instagram.

001-big

Па папярэдняй замове праз  краўдфандынг вы атрымаеце кнігу па найніжэйшым кошце – адзін асобнік з аўтографамі аўтараў за 16 рублёў, 2 асобнікі – за 30 рублёў, 3 асобнікі – за 44 рублі.

Выхад кнігі плануецца на чэрвень 2018 года. Яна будзе мець прыкладна 80 старонак фармату, набліжанага да А4, у цвёрдай вокладцы, на шчыльнай крэйдаванай паперы. Усе ілюстрацыі (а іх будзе больш за 70) будуць каляровымі.

Дзеці даўно мусяць дазнацца праўду пра атракцыёны ў мінскім Парку Чалюскінцаў!

Замовіць кнігу “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип